Баронікі

былая вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Баро́нікі[1] (трансліт.: Baroniki, руск.: Бороники) — былая вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ноўкінскага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[2]. Увайшла ў склад горада Віцебска[3].

Вёска
Баронікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 809 чал. (2009)
СААТА
2212870011
Баронікі на карце Беларусі ±
Баронікі (Беларусь)
Баронікі
Баронікі (Віцебская вобласць)
Баронікі

Гісторыя

правіць

Вёска ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у XVI ст. як сяло ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіла ў склад фальварка Лукішкі, які ў 1597 г. перададзены Віцебску. У XIX ст. вёска Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1893 г. была адкрыта школа граматы. Адносілася да праваслаўнага Цяляцінскага прыхода Праабражэнскай царквы. У 1905 г. тут 16 двароў, 135 жыхароў. Вёска — цэнтр сельскагаспадарчай грамады, у якую ўваходзіла 9 вёсак.

З 20 жніўня 1924 г. Баронікі ў Шумнянскім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі. У 1926 г. у вёсцы 40 двароў, 239 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1936 г. сюды пераселены жыхары вёсак Архірэйшчына і Уціношы. У 1941 г. у вёсцы 143 двары, 501 жыхар. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 4 двары. На фронце загінула 15 жыхароў, у партызанах 1. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 22 снежня 1960 г. яна ў Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 г. у вёсцы 59 двароў, 189 жыхароў.

На 1 студзеня 2003 г. — 312 двароў, 739 жыхароў. Вёска ў складзе Камунальнага унітарнага сельгаспрадпрыемства «Рудакова». Працуюць газанапаўняльная станцыя, парнікова-цяплічны камбінат, лясніцтва, магазін.

Ліквідавана ў 2011 годзе[2]. Увайшла ў склад горада Віцебска[3].

Славутасці

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • З гісторыі населенных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 730. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі

правіць