Барсукоўскі сельсавет (Кармянскі раён)
Барсуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Барсукі.
Барсукоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кармянскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Барсукі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 547 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Бор, Бярозаўка, Каменка, Кучын, Лебядзёўка, Янаўка і пасёлак Пакроўскі)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 628 чалавек[2], з іх 93,5 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 2,1 % — цыганы[3]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 547 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 425 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.