Барталамееўскі сельсавет

Барталаме́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Барталамееўка.

Барталамееўскі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Барталамееўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
25 чэрвеня 1970
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
27 жніўня 1991

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Новаграмыцкага сельсавета[1].

25 чэрвеня 1970 года Беседскі сельсавет у сувязі з пераносам цэнтра ў вёску Барталамееўка перайменаваны ў Барталамееўскі[2]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана частка скасаванага Новаграмыцкага сельсавета. 27 жніўня 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Неглюбскага і Калінінскага сельсаветаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 чэрвеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.