Барталамей Папроцкі
Барталамей Папроцкі (каля 1543 — 1614) — польскі гісторык, паэт.
Барталамей Папроцкі | |
---|---|
польск.: Bartosz Paprocki | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1543[1][2] |
Дата смерці | 27 снежня 1614[3][4][5] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | геральдыст, пісьменнік, спецыяліст па генеалогіі, паэт |
Мова твораў | польская |
![]() |
Вядомы як геральдыст, аўтар першага польскага гярбоўніка «Гербы польскага рыцарства».
«Гербы польскага рыцарства»Правіць
Праца ўтрымлівае звесткі пра паходжанне гербаў і інфармацыя аб некаторых родах. 92 гербы былі выведзены Папроцкім з-за мяжы, а 58 названыя тутэйшымі.
Праца падзеленая на 5 кніг, з іх 4-я прысвечана знаку ВКЛ — Пагоні, а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам і хроніцы іх панавання.
З прычыны таго, што «з-за далёкасці і шырокасці не ўсіх мог ведаць», Папроцкі даў у працы толькі кароткія генеалагічныя звесткі аб найвыдатных баярскіх родах, продкі якіх прынялі польскія гербы ў Гародле (1413), і дадаў кароткія згадкі пра іншыя сем'і, пераважна валынскія. Усяго ім названа каля 130 прозвішчаў вялікалітоўскай шляхты.
Крыніцамі працы былі не толькі хронікі, але і дакументы з замкаў, кляштароў, часам — сямейныя хронікі. Папроцкі некрытычна карыстаўся крыніцамі і прадстаўляў генезіс асобных гербаў і пачаткі шляхецкіх родаў; верыў у старажытнарымскае паходжанне шляхты[6].
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121698912 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Bartłomiej (Bartosz) Paprocki h. Jastrzębiec // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Bartłomiej (Bartosz) Paprocki // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Белазаровіч, С.41.
ЛітаратураПравіць
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С.41, 42.