Барталаміты
Барталамі́ты, камуні́сты (лац.: Institutum Clericorum Saecularium in Communi Viventium — установа белага духавенства, якое жыве ў супольнасці) — аб'яднанне каталіцкага белага духавенства, заснаванае ў Германіі ў 1640 годзе ксяндзом Барталамеем Хольцгаўзерам. Яго члены абавязваліся:
- жыць сумесна,
- мець агульны прыбытак,
- дапамагаць адзін аднаму,
- клапаціцца пра сваю цнатлівасць.
У 1680 г. папа Інакенцій XI (Бенедэта Адэскалькі; (21.1676 — 12.8.1689)) ухваліў Статут таварыства, паводле якога пажыццёва прызначаў яго галоўнага начальніка. Пры апошнім прызначаліся па 2 памочнікі і галоўныя наведвальнікі. Дыяцэзіяльныя начальнікі мелі падпарадкоўвацца біскупам. Мясцовыя грамады ўзначальваліся правадырамі. З II паловы 17 ст. таварыства пашырылася на іншыя краіны Еўропы. У Рэчы Паспалітай аб'яднанне з'явілася ў 1683 годзе з ініцыятывы каралевы Марысенькі. Першы манаскі дом «бартошкаў» (такую мянушку яны атрымалі ў РП) паўстаў у Гуры-Кальварыі[1], другі — у Беражанах[2]. Афіцыйная дзейнасць у Польшчы завершылася ў 1850 годзе.
Беларусь
правіцьУ 1695—1836 гадах аб'яднанне мела прадстаўніцтва ў Пінску (Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае). У яго прадмесці Каралін таварыству належаў касцёл святога Карла Барамея[3], асвечаны ў 1784 годзе[4].
Зноскі
- ↑ Bazylika Mniejsza p.w. Wniebowzięcia Najświętszej Marii Panny i św. św. Apostołów Piotra i Pawła Diecezjalne Sanktuarium Matki Bożej Fatimskiej (польск.)(недаступная спасылка). Wrota Węgrowa (30 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2012. Праверана 3 чэрвеня 2014.
- ↑ Zygmunt Gloger. Bartoszkowie // Encyklopedia staropolska. — Warszawa: Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900. — Т. I.
- ↑ Юрый Бажэнаў. Камуністы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 8. — С. 542. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ Святлана Яскевіч. Барочная цацачка пінскіх ксяндзоў-камуністаў // Звязда : газета. — 16 сакавіка 2010. — № 47 (26655). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)