Баршчоўскі сельсавет (Добрушскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Баршчо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Баршчоўка.

Баршчоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 1 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Баршчоўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 528
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Плутоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Чырвоная Знаменка[2]. 23 лютага 1982 года ў склад Кузьмініцкага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[3]. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Вясёлы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 664 чалавекі[5], з іх 90,5 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 528 чалавек[7].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.