Барысаўскі завод агрэгатаў
Барысаўскі завод агрэгатаў — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Размешчаны паміж вуліцамі 3-га Інтэрнацыянала, Палка Нармандыя-Нёман, Юрыя Гагарына. На заводзе працуе каля 1500 чалавек.
Барысаўскі завод агрэгатаў | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Размяшчэнне | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | турбакампрэсар[d], вадзяны насос[d] і масляны фільтр[d] |
Сайт | bza.by |
ГісторыяПравіць
Заснаваны ў 1878 годзе як лесазавод. У 1919 годзе меў лесапільную, запалкавую, тыпаграфскую, гарбарную, мэблевую вытворчасці, якія пазней сталі самастойнымі прадпрыемствамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны. У 1947 годзе адноўлены адзін корпус і ўтворана суднаверф. З 1957 года станкарамонтны завод, з 1958 года на яго базе створаны філіял Мінскага трактарнага завода, з 1969 года завод гідраапаратуры, з 1979 года сучасная назва, з 1983 у ВА «Мінскі маторны завод», з 2001 года РУП з сучаснай назвай. 30 студзеня 2009 года ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.
ПрадукцыяПравіць
Асн. прадукцыя (2005): вузлы для рухавікоў (турба- і пнеўмакампрэсары; помпы масленыя, вадзяныя, адпампоўвальны; фільтры масленыя, паліўныя; прывады гідрапомпаў і інш.), тавары народнага спажывання.
ДырэктарыПравіць
- Мікалай Іванавіч Лобач
- Пётр Мікалаевіч Кацуба
ЛітаратураПравіць
- Борисовский завод агрегатов // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- Барысаўскі завод агрэгатаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).