Барыс Іванавіч Аляксандраў

Барыс Іванавіч Алякса́ндраў (1 жніўня 1938, г. Менск) — беларускі архітэктар.

Барыс Іванавіч Аляксандраў
Дата нараджэння 1 жніўня 1938(1938-08-01) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі В. І. Гусеў, Н. Я. Трахтэнберг, Н. М. Макляцова). У 19611965 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання сельскагаспадарчага будаўніцтва «Белдзіпрасельбуд», 19651969 гадах у інстытуце «Белдзіпрагандаль», у 19691974 гадах у Фрунзенскім райвыканкаме г. Мінска, 19741982 гадах галоўны архітэктар аддзела ў праектным інстытуце «Белмясцпрампраект», у 19821993 гадах галоўны архітэктар праектаў у Мінскім філіяле праектнага інстытута «Саюзмашпраект». У 19931997 гадах кіраўнік «Персанальнай творчай майстэрні архітэктара Аляксандрава Б. І. пры Саюзе архітэктараў РБ»[1].

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года[1]. Член КПСС з 1968 года[2].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): крама «Дзіцячы свет» (1966)[2]; Мінскі аўтарамонтны завод (19721974); Беларускі канструктарска-тэхналагічны інстытут мясцовай прамысловасці з вопытнай вытворчасцю ў Мінску (19761979)[3]; друкарня «Чырвоная зорка» (1979)[2]; камбінат надомнай працы і лабараторна-бытавы корпус аўтарамонтнага завода (1980)[2]; адміністрацыйна-бытавы і вытворчы карпусы завода мастацкай керамікі ў Радашковічах (19791981); інжынерна-лабараторны корпус навукова-вытворчага аб’яднання па вытворчасці прадуктаў з бульбы ў Мінску (1981)[3]; фабрыкі мастацкіх вырабаў у Бабруйску (1980) і Слуцку (1981); завод пластмасавых вырабаў (1982) у Мінску[2]; праект оптыка-механічнага завода ў Мінску (1990); праект адміністрацыйна-бытавога і вытворчага карпусоў вопытнай вытворчасці НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ (1990)[3]. Распрацаваў праекты прамысловых, інжынерна-лабараторных і адміністрацыйна-бытавых будынкаў у Мінску і Волагдзе[2].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Александров Борис Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Александров Борис Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
  3. 3,0 3,1 3,2 Александров Борис Иванович

ЛітаратураПравіць

  • Александров Борис Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Александров Борис Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

СпасылкіПравіць