Барыс Іванавіч Гардзейчык

адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Барыс Іванавіч Гардзейчык (ліпень 1901, в. Бярэзаўцы, Ашмянскі павет, цяпер Іўеўскі раён — 18 верасня 1966) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Барыс Іванавіч Гардзейчык
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1966(1966-09-18)
Прыналежнасць Расійская імперыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Камандаваў партызанскай брыгады
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

За рэвалюцыйную дзейнасць у Заходняй Беларусі ў 1932—1936 гг. заключаны ў турму польскімі ўладамі[1]. Перад Вялікай Айчыннай вайной на гаспадарчай працы ў Васілішкаўскім раёне. У партызанах з канца 1941 года: камандзір групы, узвода, камісар атрада імя А. Матросава[2].

Член КПСС з 1943 года[1]. У лютым — ліпені 1944 г. — камісар партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамола, адначасова член Васілішкаўскага падпольнага РК КП(б)Б[1].

З 1944 года на савецкай працы ў Гродзенскай вобласці[1]: працаваў намеснікам старшыні Васілішкаўскага райвыканкама па будаўніцтве[2]. Пазней старшынёй Зэльвенскага райвыканкама, начальнікам палітаддзела Поразаўскай МТС[2]. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу  (руск.) пры ЦК КПБ (1953)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна і «Знак Пашаны»[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Гордейчик Борис Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 161. — 737 с.
  2. а б в г Личный состав отряда им. А. Матросова (англ.)