Барыс Адамавіч Булат

Барыс Адамавіч Булат (24 ліпеня 1912, Тула — 27 сакавіка 1984, Мінск) — камандзір партызанскай брыгады «Уперад» Баранавіцкай і Мінскай абласцей Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944)[1][2].

Барыс Адамавіч Булат
Дата нараджэння 24 ліпеня 1912(1912-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1984(1984-03-27) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Гады службы 1933-1944
Званне маёр
Камандаваў камандзір партызанскай брыгады «Уперад»
Бітвы/войны
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Барыс Адамавіч Булат нарадзіўся 12 ліпеня 1912 года ў г. Тула ў сям’і рускага рабочага. Скончыў 8 класаў школы № 1 Зарэчанскага раёна[3], Булат працаваў манцёрам-тэлеграфістам. У 1933 годзе ўступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1936 годзе Булат скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК РСФСР[2] і часта стаяў у ганаровай варце на Краснай плошчы каля Маўзалея. У 1940 годзе Булат скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і быў накіраваны для праходжання службы ў Беларускую ваенную акругу[1].

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне правіць

На момант пачатку Вялікай Айчыннай вайны Барыс Адамавіч Булат знаходзіўся пад горадам Беластокам. На пяты дзень баявых дзеянняў Булат быў цяжка паранены[2], страціўшы кісць правай рукі і трапіў у палон. Неўзабаве Булату з двума іншымі ваеннапалоннымі ўдалося збегчы з лагера, і ўцекачы вырашылі ўтрох пачаць партызанскія дзеянні[1][2].

Для першай дыверсіі група выкарыстала знойдзеныя снарады ад 45-мм арудзія. Вырабіўшы самаробныя міны, Булат з таварышамі заклалі іх пад масток каля вёскі Азярніца, пусціўшы пад адхон паравоз. Да канца 1941 года група здзяйсняла невялікія дыверсіі і налёты на асобныя дробныя групы фашыстаў, а ў пачатку 1942 года да партызанаў далучыліся мясцовыя жыхары, гатовыя змагацца з немцамі. Камандзірам створанага ў Ліпічанскай пушчы партызанскага атрада абралі Булата[1].

Атрад Булата рэгулярна праводзіў дыверсіі, здзяйсняў налёты і ўступаў у баі з карнымі атрадамі. У канцы лістапада 1942 года карнікі вялікімі сіламі сталі прачэсваць Ліпічанскую пушчу, дзе хаваліся партызаны. Атрад Булата быў адціснуты да зліцця рэк Нёмана і Шчары, і камандзір вырашыў ісці на прарыў у бок Дубароўскага лесу. Было абрана найменш чаканае месца прарыву: праз занятую штабам суперніка вёску Руда Яварская. Партызаны здолелі разграміць штаб і напалі на калону праціўніка, якая накіроўвалася на начлег у вёску Дзераўная[1].

У снежні 1942 года асабісты склад атрада Булата вырас у брыгаду[2], насчитывавщую больш за 500 чалавек. У распараджэнні брыгады знаходзіліся некалькі 45-міліметровых гармат і 122-міліметровая гаўбіца[1].

Увесну 1943-года, дзякуючы скаардынаваным з іншымі партызанскімі злучэннямі дзеянням, атрад Булата прыняў удзел у «рэйкавай вайне» — партызаны ўзрывалі чыгуначныя шляхі на розных участках, пазбаўляючы нямецкія войскі транспартных артэрый. 20 жніўня 1943 года партызанамі была прадпрынятая масавая дыверсійная акцыя, у выніку якой было знішчана вялікая колькасць шляхоў[1].

У канцы 1943 года Булата адклікалі ў Баранавіцкі абкам партыі і прызначылі начальнікам аператыўнага аддзела абласнога цэнтра. Неўзабаве Булат быў адпраўлены ў Налібоцкую пушчу для арганізацыі разрозненых атрадаў у брыгаду. У выніку была сфарміравана партызанская брыгада пад назвай «Уперад», якая паспяхова ажыццяўляла напады на нямецкія гарнізоны і праводзіла дыверсіі[1][2].

У 1944 годзе Барыс Адамавіч Булат атрымаў раненне ў баі і быў эвакуіраваны ў Маскву. У тым жа годзе Барыс Адамовіч звольніўся ў запас[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Барысу Адамавічу Булату было прысвоена званне героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Пасля вайны правіць

У перыяд з канца 1944 па 1946 гады Барыс Адамавіч Булат працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарсавета, а ў 1947 годзе стаў дырэктарам велазавода. У 1956 годзе Булат скончыў Вышэйшую школу харчовай прамысловасці і з 1951 па 1973 годы працаваў дырэктарам кандытарскай фабрыкі «Камунарка»[1][2].

27 сакавіка 1984 года Барыс Адамавіч Булат сканаў. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[1].

Памяць правіць

Імем Барыса Адамавіча Булата названы вуліцы ў Лідзе і Дзятлаве[4][5]. Ганаровы грамадзянін Ліды[2].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л Булат Борис Адамович (12-27-2011). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2012. Праверана 20 ліпеня 2013.
  2. а б в г д е ё ж Булат Борис Адамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 88. — 737 с.
  3. История школы № 1(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 12-27-2011.
  4. Борис Адамович Булат: годы и память(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 12-27-2011.
  5. Улица Булата (12-27-2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 20 ліпеня 2013.

Спасылкі правіць