Барыс Аляксандравіч Міхайлаў
Барыс Аляксандравіч Міхайлаў (24 мая 1923, в. Мянькова, Пскоўская губерня — 3 ліпеня 1944, Лагойскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944)[1].
Барыс Аляксандравіч Міхайлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў 9 класаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў у 1944 годзе за праяўлены гераізм пры фарсіраванні Дняпра. 3 ліпеня 1944 года група аўтаматчыкаў на чале з гвардыі лейтэнантам Б. А. Міхайлавым у баі каля Астрашыцкага Гарадка адбіла некалькі атак праціўніка, нанесла значны ўрон варожай пехоце. Б. А. Міхайлаў загінуў у гэтым баі, пахаваны на Вайсковых могілках ў Мінску.
Памяць
правіцьУ 1976 годзе вуліца Савецкага раёна Мінска атрымала яго імя, на доме № 1 мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
Літаратура
правіць- Михайлов Борис Александрович // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 270.
- Михайлов Борис Александрович // Герои Советского Союза: Краткий биограф. слов.: В 2 т. — Т.2. — Мн., 1988. — С. 92.
- Чернушевич А. Улица имени… // Минский курьер. — 2004. — 2 июля. — С. 20.