Барыс Іванавіч Аляксандраў
Барыс Іванавіч Алякса́ндраў (1 жніўня 1938, г. Менск) — беларускі архітэктар.
Барыс Іванавіч Аляксандраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі В. І. Гусеў, Н. Я. Трахтэнберг, Н. М. Макляцова). У 1961—1965 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання сельскагаспадарчага будаўніцтва «Белдзіпрасельбуд», 1965—1969 гадах у інстытуце «Белдзіпрагандаль», у 1969—1974 гадах у Фрунзенскім райвыканкаме г. Мінска, 1974—1982 гадах галоўны архітэктар аддзела ў праектным інстытуце «Белмясцпрампраект», у 1982—1993 гадах галоўны архітэктар праектаў у Мінскім філіяле праектнага інстытута «Саюзмашпраект». У 1993—1997 гадах кіраўнік «Персанальнай творчай майстэрні архітэктара Аляксандрава Б. І. пры Саюзе архітэктараў РБ»[1].
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года[1]. Член КПСС з 1968 года[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): крама «Дзіцячы свет» (1966)[2]; Мінскі аўтарамонтны завод (1972—1974); Беларускі канструктарска-тэхналагічны інстытут мясцовай прамысловасці з вопытнай вытворчасцю (цяпер Белпласт) па вул. Гусоўскага ў Мінску (1976—1979[3]; 1982[2]); друкарня «Чырвоная зорка» (1979)[2]; камбінат надомнай працы і лабараторна-бытавы корпус аўтарамонтнага завода (1980)[2]; адміністрацыйна-бытавы і вытворчы карпусы завода мастацкай керамікі ў Радашковічах (1979—1981); інжынерна-лабараторны корпус навукова-вытворчага аб’яднання па вытворчасці прадуктаў з бульбы ў Мінску (1981)[3]; фабрыкі мастацкіх вырабаў у Бабруйску (1980) і Слуцку (1981)[2]; праект оптыка-механічнага завода ў Мінску (1990); праект адміністрацыйна-бытавога і вытворчага карпусоў вопытнай вытворчасці НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ (1990)[3]. Распрацаваў праекты прамысловых, інжынерна-лабараторных і адміністрацыйна-бытавых будынкаў у Мінску і Волагдзе[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Александров Борис Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г д е ё Александров Борис Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в Александров Борис Иванович
Літаратура
правіць- Александров Борис Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Александров Борис Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)