Барыс Амуратавіч Байрашэўскі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Барыс Амуратавіч Байрашэўскі (10 ліпеня 1936, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук.

Барыс Амуратавіч Байрашэўскі
Дата нараджэння 10 ліпеня 1936(1936-07-10) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера цеплаэнэргетыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў БПІ (1959). З 1964 у Інстытуце цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1970 у Беларускім філіяле Энергетычнага інстытута імя Г. М. Кржыжаноўскага. У 1979—1998 у ВА Мінскэнерга.

Навуковыя працы па ўдасканальванні тэхналагічных працэсаў, мадэрнізацыі абсталявання ЦЭЦ, кацельных і цепласетак, распрацоўцы новых метадаў ацэнкі і аналізу іх тэніка-эканамічных паказчыкаў. Прапанаваў шэраг матэматычных мадэлей даследуемых тэхналагічных працэсаў.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах., Т.18. кн 1 Мн., 2000, С.342