Барыс Андрэевіч Лазука
Барыс Андрэевіч Лазу́ка (27 ліпеня 1955, в. Рэпеншчына, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастацтвазнавец, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1989).
Барыс Андрэевіч Лазука | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1955 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, выкладчык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Альма-матар |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1977), працаваў у ім. 3 1996 у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, з 1998 прарэктар і загадчык кафедры Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык аддзела старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследуе беларускае мастацтва XVII—XVIII ст., тэарэтычныя праблемы стылю барока. Аўтар вучэбнага дапаможкіка «Гісторыя мастацтваў» (1996).
Выбраная бібліяграфіяПравіць
- Праблемы стылістыкі выяўленчага мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1993. № 3.
- Параўнаўча-тыпалагічнае вывучэнне беларускага мастацтва эпохі барока // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1995. № 2.
- Беларускае барока: Тэндэнцыі і напрамкі развіцця // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. — Мінск, 1998.
- Беларускае барока. Гісторыка-тэарэтычныя праблемы стылю / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2001.
- Гісторыя мастацтваў / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2003.
- Гісторыя беларускага мастацтва: у 2 т. / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2007.
- Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4