Барыс Валянцінавіч Дубовік

Барыс Валянцінавіч Дубовік (нар. 26 верасня 1939) — беларускі і расійскі вучоны ў галіне радыяцыйнай фармакалогіі і радыебіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1996). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)[1].

Барыс Валянцінавіч Дубовік
Дата нараджэння 26 верасня 1939(1939-09-26) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, фармаколаг, радыебіёлаг, загадчык кафедры
Навуковая сфера радыебіялогія і фармакалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1995)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). У 1966—1995 гадах у Навуковы-даследчым інстытуце медыцынскай радыялогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР (г. Обнінск, Расія). У 1996—2006 гадах — загадчык кафедры фармакалогіі, з 2007 года — прафесар кафедры фармакалогіі стаматалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па радыяцыйнай фармакалогіі, радыебіялогіі і электрамагнітнай біялогіі. Распрацоўкі цэрэбральных радыепраектараў, сродкаў прафілактыкі генетычных пашкоджанняў, новых падыходаў да ацэнкі біялагічнай небяспекі неіанізавальных апрамяненняў і інш[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць