Барыс Васільевіч Карасёў

вучоны

Барыс Васільевіч Карасёў (руск.: Борис Васильевич Карасёв; нар. 2 сакавіка 1925) — вучоны ў галіне гідраўлікі, кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1985). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Барыс Васільевіч Карасёў
руск.: Борис Васильевич Карасёв
Дата нараджэння 2 сакавіка 1925(1925-03-02) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гідраўліка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на станцыі Безабразава[1] (зараз Ракша, Маршанскі раён Тамбоўскай вобласці Расіі). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны сям’я пераехала ў Пінск, а з яе пачаткам эвакуіравалася ў Маршанск, дзе Барыс Васільевіч скончыў васьмігадовую школу і шафёрскія курсы[1]. У маі 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію[1]. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса і Запарожжа. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе паступіў у Харкаўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут, які скончыў у 1952 годзе і застаўся працаваць у ім. У 1954 годзе паступіў у аспірантуру і ў 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара Г. Ф. Праскурава[1]. З 1958 года Б. В. Карасёў у Мінскім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі на пасадзе дацэнта, у 1962—1968 гадах — загадчыка кафедры гідраўлікі і цеплатэхнікі і адначасова (29.12.1961 — 17.06.1968[2]) — дэкан факультэта электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1968 года Б. В. Карасёў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (сучасны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). У 1969—1970 гадах займаў пасаду дэкана будаўнічага факультэта, у 1971—1976 гадах — дэкана факультэта гідрамеліярацыі, у 1976—1982 — дэкана факультэта водазабеспячэння і каналізацыі. З 1985 года прафесар кафедры водазабеспячэння, водаадвядзення і гідратэхнічных збудаванняў.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па гідраўліцы, водазабеспячэнні, каналізацыі і падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.

Сярод апублікаванага:

  • Основы гидравлики, гидравлические машины и сельскохозяйственное водоснабжение. — Мн., 1965. (Разам з В. І. Дзячовым.)
  • Насосы и насосные станции: Учебник для экон. вузов по спец. 1209 «Водоснабжение и канализация», 1217 «Рац. использ. вод. ресурсов и обезвреживание промстоков». — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 285 с.
  • Гидравлика, основы сельскохозяйственного водоснабжения и канализации: Учеб. пособие для вузов по спец. 1205 «С.-х. стр-во». — Минск: Вышэйшая школа, 1983. — 285 с.
  • Насосные и воздуходувные станции. — Мн., 1990.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць