Барыс Андрэевіч Вількіцкі

рускі гідрограф, геадэзіст, даследчык Арктыкі.
(Пасля перасылкі з Барыс Вількіцкі)

Барыс Андрэевіч Вількіцкі (3 красавіка 1885, Пулкава — 6 сакавіка 1961) — рускі марскі афіцэр, гідрограф, геадэзіст, даследчык Арктыкі.

Барыс Андрэевіч Вількіцкі
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, картограф, ваенны
Дата нараджэння 22 сакавіка (3 красавіка) 1885
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1961(1961-03-06)[2] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Бацька Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям’і беларускага шляхціча з Барысаўшчыны генерал-лейтэнанта Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага. Закончыў Марскую акадэмію (1908). У 1913—1915 гг. начальнік гідраграфічнай экспедыцыі на караблях «Таймыр» і «Вайгач», што адкрыла Паўночную Зямлю, а затым наладзіла першае плаванне па Паўночным марскім шляху з Уладзівастока да Архангельска (1914—1915) і сабрала значныя картаграфічныя, акіяналагічныя і метэаралагічныя матэрыялы. З 1920 г. у эміграцыі ў Бельгіі.

Імёнамі Вількіцкіх (бацькі Андрэя і сына Барыса) названыя праліў паміж Паўночнай Зямлёй і паўвостравам Таймыр і астравы ва Усходне-Сібірскім моры.

Зноскі

  1. а б Вилькицкий Борис Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Вилькицкий Борис Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — М. 130. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)

Спасылкі правіць