Барыс Георгіевіч Кузняцоў
Барыс Георгіевіч Кузняцоў (руск.: Бори́с Гео́ргиевич Кузнецо́в; 23 лютага 1947, Астрахань, РСФСР, СССР — 2 мая 2006, Астрахань) — савецкі баксёр, алімпійскі чэмпіён 1972 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1974 года, чэмпіён СССР (1972, 1974). Заслужаны майстар спорту СССР (1972). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Барыс Георгіевіч Кузняцоў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | бокс |
Нарадзіўся |
23 лютага 1947 |
Памёр |
2 мая 2006 (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 160 см |
Вага | 57 кг[1] |
Барыс Кузняцоў нарадзіўся 23 лютага 1947 года ў Астрахані. Займацца боксам пачаў у 1958 годзе. Выступаў за «Працоўныя рэзервы» (Астрахань). У 1971 годзе скончыў Астраханскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Пасля заканчэння спартовай кар’еры стварыў у г. Астрахані дзіцячую школу па боксе.
Памёр у Астрахані 2 мая 2006 года на 60-м годзе жыцця.