Барыс Давыдавіч Гюнтар
Бары́с Давы́давіч Гю́нтар (2 верасня 1943 — 22 жніўня 2014[1]) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Барыс Давыдавіч Гюнтар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 2 верасня 1943 | ||||||
Смерць |
22 жніўня 2014 (70 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Партыя | Партыя БНФ |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся ў сям’і акцёраў. Маці — руская, бацька — з паволжскіх немцаў. З 8 гадоў жылі ў Разані прама ў тэатры.
Пасля таго, як Барыс сунуў алавянага салдаціка ў разэтку і выключыў усё святло ў тэатры, нехта напісаў данос, што хлопец сарваў патрыятычны спектакль. Гэта расцанілі як дыверсію і арыштавалі бацькоў Барыса, а праз тры дні і яго самога. З бацькамі Барыс сустрэўся толькі праз тры гады — калі іх вызвалілі. Хлопчыка месяц трымалі ў разанскім следчым ізалятары, у камеры разам з ім было каля 30 чалавек — дзяцей рознага ўзросту. Падчас допытаў Барыса фізічна катавалі, выбіваючы прызнанне, што нехта яго падштурхнуў да дыверсіі. Суду не было. Перавезлі ў Маскву і адправілі на двухмесячны этап у горада Ангарск ў дзіцячы дом для дзяцей асуджаных. Бацькі вызваліліся ў 1954 годзе, уладкаваліся на працу ў Іркуцку і забралі сына з інтэрнату[2].
Пасля няўдалай спробы паступіць у інстытут, куды яго не ўзялі з-за судзімасці бацькоў, і службы ў арміі, яго накіравалі працаваць слесарам на паўвостраў Мангушлак (Казахстан), прымаў удзел у будаўніцтве знакамітага маяка ў горадзе Актаў. Праз 13 гадоў пераехаў жыць у Гомель, дзе працаваў на Гомсельмашы.
Дэпутацкая дзейнасць
правіцьУ Вярхоўны Савет быў абраны ад Гомельска-Сельмашаўскай акругі. З першага дня ўтварэння Апазіцыі БНФ быў яе актыўным членам. Уваходзіў у склад Ценевага кабінета Апазіцыі БНФ.
Быў сакратаром Камісіі ВС у пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Уваходзіў у склад Часовай камісіі ВС па ацэнцы дзейнасці службовых асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У студзені 1991 года ў складзе дэлегацыі Апазіцыі БНФ быў у Вільнюсе, калі туды былі ўведзеныя савецкія войскі з мэтай падавіць імкненне літоўцаў да Незалежнасці. Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі «Памяці 13 студзеня».
Барыс Гюнтар быў адным з аўтараў пакету дакументаў, якія ляглі ў падмурак прынятай 25 жніўня 1991 года Пастановы аб абвяшчэнні незалежнасці Беларусі.
Удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11-12 красавіка 1995 года ў Авальнай зале, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндума аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сімвалаў «Пагоні» і Бел-Чырвона-белага сьцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.
Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў пэўны час працаваў у праваабарончым цэнтры «Вясна».
Зноскі
- ↑ Памёр беларускі апазіцыянер Барыс Гюнтар(недаступная спасылка), БелаПАН, 22-08-2014
- ↑ Барыс Гюнтар. Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі