Барыс Львовіч Васільеў
Барыс Львовіч Васільеў (21 мая 1924, Смаленск— 11 сакавіка 2013, Масква) — рускі пісьменнік, драматург.
Барыс Львовіч Васільеў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 мая 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 2013 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, празаік |
Гады творчасці | з 1958 |
Жанр | аповесць[d], сцэнарый і гістарычны раман[d] |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых войск (1948). Вядомасць прынесла аповесць «А досвіткі тут ціхія…» (1969; аднайменны фільм, 1972; Дзяржаўная прэмія СССР, беларускі пераклад Юркі Гаўрука; інсцэніроўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа 1971), у якой адзін з трагічных эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны ўзняў да значнага філасофска-мастацкага абагульнення. Працяг ваеннай тэматыкі ў аповесцях «Іванаў катар», «Самы апошні дзень» (абедзве 1970), Сустрэчны бой (1979), у рамане «У спісах не лічыўся» (1974). Сацыяльна-маральная праблематыка ў раманах «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1973), «І быў вечар, і была раніца», «Вам прывітанне ад бабы Леры» (абодва 1989), аповесцях «Незгасальная купіна» (1986), «Жыла-была Клавачка», «Кароткая ракіроўка», «Гібель багінь» (усе 1989). Гістарычны раман «Былі і небыліцы» (кніга 1-2, 1977-80) прысвечаны падзеям руска-турэцкай вайны 1877-78. Аўтар біяграфічнай аповесці «Лятуць мае коні» (1982), п'ес «Афіцэр» (1955), «Стукайце і адчыніцца» (1959), кінасцэнарыяў.
Зноскі
- ↑ Boris Lwowitsch Wassiljew // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура правіць
- Васільеў Барыс Львовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мн., 1997. — Т.4. — С. 27.