Барыс Мікалаевіч Палеалог
Барыс Мікалаевіч Палеалог (руск.: Борис Николаевич Палеолог; 1877 — каля 20 лютага 1937) — дзяржаўны службовец.
Барыс Мікалаевіч Палеалог | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1877 | ||||||
Смерць | каля 20 лютага 1937 | ||||||
Род | Палеалогі | ||||||
Бітвы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў 1877 годзе[1]. Родны брат Сяргея Палеалога , дзеяча рускай эміграцыі. З дваран Мінскай губерні, памешчык Пінскага павета[1].
У 1905—1907 гадах займаў пасаду спраўніка Ваўкавыскага павета, у 1907—1915 гадах — маршалка дваранства Пружанскага павета[2].
У 1914—1916 гадах віцэ-губернатар Архангельскай губерні[3]. Стацкі саветнік.
На час працяглай службовай камандзіроўкі томскага губернатара Уладзіміра Мікалаевіча Дудзінскага ў Петраград у жніўні 1916 года быў прызначаны кіраўніком Томскай губерні[4]. У 1916—1917 гадах віцэ-губернатар Ковенскай губерні.
У час Грамадзянскай вайны ўдзельнік белага руху. Служыў ва УСПР і Рускай Арміі да эвакуацыі Крыма. Эвакуіраваны з Еўпаторыі на тральшчыку «Т-412». У эміграцыі ў Францыі (?)[1].
У міжваенны час валодаў маёнткамі Астравок і Варацэвічы Драгічынскага павета[5].
У справаздачы палескага ваяводы ад 11 снежня 1925 г. паведамлялася[5]:
Самым важным манархічным дзеячам на тэрыторыі [Драгічынскага] павета з'яўляецца Барыс Палеолог, былы віцэ-губернатар Томскай губерні, уладальнік маёнткаў Астравок і Варацэвічы. Перапісваецца з рэдакцыямі газет «Русь» і «Новы Час», часта ездзіць у Брэст, дзе сустракаецца з Барысам Маймескулам.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Самым видным монархическим деятелем на территории [Дрогичинского] уезда является Борис Палеолог20, бывший вице-губернатор Томской губернии, владелец имений Островок и Вороцевичи. Переписывается с редакциями газет «Русь» и «Новое Время», часто ездит в Брест, где встречается с Борисом Маймескулом.
|
Д. Каймаў у пачатку XX ст. пакінуў такі ўспамін пра Барыса Палеалога ў сваіх дарожных нататках «Па палескім краі»[6]:
Яшчэ па шляху да дому а. Настаяцеля я сустрэў свайго даўняга знаёмага, Барыса Мікалаевіча Палеалога. Барыс Мікалаевіч, у мінулым бліскучы гвардзейскі афіцэр, камергер Двара Яго Вялікасці і, нарэшце, Томскі губернатар, — вядзе ў наш час сціплы, замкнёны лад жыцця, амаль бязвыезна знаходзячыся ў сваім невялікім маёнтку «Астравок», размешчаным за дзве вярсты ад Янава. За час нашага знаёмства я неаднаразова меў гонар быць госцем старога арыстакрата, які вядзе свой род ад візантыйскіх імператараў. Дагэтуль яшчэ свежыя ў маёй памяці гэтыя доўгія восеньскія вечары ва ўтульных нізкіх пакоях старадаўняга памешчыцкага дома… Барыс Мікалаевіч пражыў доўгае, багатае ўражаннямі і падзеямі жыццё, і меў пра што ўспомніць і расказаць…
Арыгінальны тэкст (руск.)
Еще по пути к дому о. Настоятеля я встретил своего давнего знакомого, Бориса Николаевича Палеолога. Борис Николаевич, в пошлом блестящий гвардейский офицер, камергер Двора Его Величества и, наконец, Томский губернатор, - ведет в настоящее время скромный, замкнутый образ жизни, почти безвыездно пребывая в своем небольшом имении "Островок", расположенном в двух верстах от Янова. За время нашего знакомства я неоднократно имел честь быть гостем старого аристократа, ведущего свой род от византийских императоров. До сих пор еще свежи в моей памяти эти долгие осенние вечера в уютных низких комнатах старинного помещичьего дома... Борис Николаевич прожил длинную, богатую впечатлениями и событиями жизнь, и имел о чем вспомнить и рассказать...
|
Зноскі
- ↑ а б в г Участники Белого движения в России — Па-Пд
- ↑ Сяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001
- ↑ Персоналии Архангельской губернии.
- ↑ Яковенко А. В., Гахов В. Д. Томские губернаторы: биобиблиографический указатель / науч. ред. Н. М. Дмитриенко. — Томск: Изд-во «Ветер», 2012. — 224 с.: портр.
- ↑ а б А. Ильин. ЧЕРЕВАЧИЦКИЕ КОТОВИЧИ — СВЯЩЕННИКИ, ДЕЯТЕЛИ КУЛЬТУРЫ И ПРОСТО ЛЮДИ. Глава XX. Помещик-предприниматель Николай Васильевич Котович.
- ↑ По Полесскому краю. (путевые очерки)(недаступная спасылка)