Барыс Міхайлавіч Мікуліч
Барыс Міхайлавіч Мікуліч (6 (19) жніўня 1912, Бабруйск — 17 чэрвеня 1954, с. Машукоўка, Краснаярскі край; Псеўданімы: Б. Міхайлаў, Барыс М.; Крыптанімы: Б. М., БаМ, Б. М-ч, М. Б.) — беларускі пісьменнік, празаік, крытык.
Барыс Міхайлавіч Мікуліч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Б. Міхайлаў і Барыс М. |
Дата нараджэння | 6 (19) жніўня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1954 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, крытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ 1928 член бабруйскага філіяла «Маладняка». З 1929 працаваў у бабруйскай газеце «Камуніст». У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР; стыльрэдактарам, адказным сакратаром у газеце «Літаратура і мастацтва». Потым зноў вярнуўся ў выдавецтва на пасаду рэдактара (падчас арышту загадчык аддзела газеты). У 1930 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце (МБПІ), на літаратурных курсах у Маскве (1934—1936). У 1936 у Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску. Член СП БССР з 1934. У 1936 чытаў курс гісторыі літаратурных жанраў і гісторыі нарыса ў Інстытуце журналістыкі (Мінск). Да 1936 выдаў 7 мастацкіх кніг. Быў членам ВЛКСМ.
Рэпрэсіі
правіцьАрыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоназвёздная, д. 7, кв. 2., асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. У 1937 пераведзены ў Марыінск Новасібірскай вобласці, у 1938 г. — у Рашоты Краснаярскага края. У 1943 г. быў пераведзены ў катэгорыю ссыльных.
Пасля вызвалення ў 1946 г. пераехаў у Ашгабад да старэйшай сястры Кацярыны, нягледзячы на тое, што яму было забаронена жыць у сталіцах. У чэрвені 1947 г. без дазволу ўлад вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Бабруйску, у Цераховічах на Лагойшчыне. У лістападзе 1947 г. з яго была знята судзімасць.
У 1947—1949 гг. працаваў у бабруйскай бібліятэцы. Звярнуўся да гістарычнай тэматыкі, падрыхтаваў аповесць пра М. Багдановіча.
Актыўна пісаў, але яго творы не публікаваліся. Арыштаваны паўторна 28 красавіка 1949 г., высланы ў Сібір на вечнае пасяленне. Жыў у сяле Машукоўка Краснаярскага края, дзе і памёр.
Рэабілітаваны 29 снежня 1954, праз тры месяцы пасля смерці. Асабовая справа М. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць
правіцьПачаў публікавацца з 1927 (часопіс «Маладняк»). У даваенны час выдаў зборкі апавяданняў «Удар» і «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесці «Наша сонца» і «Ускраіна» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936). Тэматыка твораў гэтага перыяду: падзеі грамадзянскай вайны, паслякастрычніцкая рэчаіснасць, складанасць барацьбы новага і старога ў тагачаснай вёсцы. Адлюстраваў рамантыку рэвалюцыйнай эпохі, небывалы ўздым і працаздольнасць свайго пакалення. Друкаваў рэцэнзіі, агляды тэатральнага рэпертуару. Перажыў нападкі на свае творы («Наша сонца», «Дужасць») з боку крытыкаў-вульгарызатараў (А. Кучар). У пасляваенны час у Ашгабадзе напісаў 1-ю частку рамана «Адвечнае» (надр. 1972) з задуманай эпапеі пра руска-французскую вайну 1812. У 1947—1949 шмат пісаў, асабліва пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны (аповесці «Цяжкая гадзіна», «Жыццяпіс Вінцэся Шастака», «Палеская аповесць»), аднак апальнага пісьменніка ніхто не друкаваў. Аповесць «Развітанне» прысвечаная М. Багдановічу апублікаваная ў 1959. У 1946—1949 напісаў у жанры дзённікавых запісаў «Аповесць для сябе» апублікаваную ў 1987—1988 і 1993, у якой змясціў успаміны пра беларускіх пісьменнікаў, літаратурнае і тэатральнае жыццё Беларусі ў 1920—1950-я, сваё жыццё ў лагерах і турмах. Лепшыя творы Б. Мікуліча вылучаюцца псіхалагізмам, глыбінёй пранікнення ў чалавечыя характары, жывой выразнай мовай.
Творы
правіць- Выбранае. Мн., 1959;
- Аповесці. Мн., 1985;
- Палеская аповесць: Аповесці, апавяданні. Мн., 1991;
- Аповесць для сябе . – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 236, [2]с. – 3900 экз. – ISBN 5-340-01101-1.
- Мае залатыя мары : творы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 266, [2] с. – 500 экз. – ISBN 978-985-02-1789-9.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 365. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 140. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — С. 492. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 521. — 751 с. — 10 000 экз.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8. — С. 110.
- Савік Л. С. Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 4. Лазарук — Перкін. — С. 302. — 524 с.; іл.. — ISBN 5-85700-153-6.
- Мікуліч Барыс Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 482. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Грамадчанка Т. К. Барыс Мікуліч // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск, 1999. — Т. 2. — С. 600—614.
- Бугаёў Д. Станаўленне мастака // Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970;
- Грахоўскі С. Слова пра друга // ЛіМ. 1962, 31 жн.;
- Грахоўскі С. Так і застаўся маладым… // Грахоўскі С. Так і было. — Мн., 1986;