Барыс Міхайлавіч Волін

Барыс Міхайлавіч Волін (сапраўднае імя і прозвішча — Іосіф Яфімавіч Фрадкін; 13 чэрвеня 1986, Глыбокае, Дзісенскі павет — 15 лютага 1957) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч РСФСР і УССР, публіцыст, гісторык, прафесар (1939). Член КПСС з 1904 года.

Барыс Міхайлавіч Волін
Род дзейнасці палітык, журналіст, гісторык
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1886(1886-06-13) ці 1 чэрвеня 1886(1886-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1957(1957-02-15)[2] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія правіць

Скончыў горнае вучылішча ў Екацярынаславе (1901), Маскоўскі ўніверсітэт (1917). З 1905 года член Екацярынаслаўскага камітэта РСДРП. У 1906—1907 гадах вёў рэвалюцыйную работу ва Украіне, Урале, Бранску, Маскве. Тройчы арыштоўвалі, у 1911—1913 гадах быў у эміграцыі. Пасля лютаўскай рэвалюцыі член Маскоўскага камітэта РСДРП (б), супрацоўнік бальшавіцкай газеты «Социал-демократ». Быў рэдактарам падпольнай бальшавіцкай газеты «Уфимский рабочий».

У перыяд Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 года старшыня, потым член Замаскварэцкага ВРК. У 1918—1921 гадах на партыйнай і савецкай рабоце. У 1918 годзе адзін з рэдактараў газеты «Правда», потым да 1921 года старшыня губвыканкамаў у Арле, Кастраме, Харкаве, сакратар Бранскага губкама РКП(б), намеснік наркама ўнутраных спраў УССР. Член УЦВК у 1919—1920 гадах. У 1922—1924 гадах рэдактар газеты «Рабочая Масква». З 1925 года намеснік рэдактара газеты «Известия» ЦВК, у 1927—1929 гадах загадчык аддзела друку Наркамата замежных спраў. У гэты перыяд актыўна ўдзельнічаў у літаратурным жыцці, заснаваў з аднадумцамі літаратурна-крытычны часопіс «На посту», затым быў адным з рэдактараў рэарганізаванага часопіса «На литературном посту».

З 1931 года член калегіі Наркамасветы і начальнік Галоўліта, адначасова дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры (з 1933 года) і рэдактар часопіса «Борьба классов». У 1935 годзе загадчык аддзела школ ЦК ВКП(б). У 1936—1938 гадах першы намеснік наркама асветы РСФСР, рэдактар «Исторического журнала» (1936—1945).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковая дзейнасць правіць

З 1945 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Аўтар прац па гісторыі партыі. Аўтар навуковых прац і мемуараў «Усенародная партызанская вайна» (1942), «Статыстыка і палітыка» (1947), «Ленін у Паволжы. 1870—1893» і інш.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.

Літаратура правіць

  • Барыс Волін // Глыбоччына: зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча… / аўт. тэксту У. І. Бацкалевіч; фота: К. Л. Дробава [ і інш.]. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 39.
  • Васільеў, П. Лекцыя аб земляках-рэвалюцыянерах / П. Васільеў // Шлях перамогі (Глыбокае). — 1986. — 25 кастр. — С. 3.
  • Карніловіч, Э. А. Волін Барыс Міхайлавіч / Э. А. Карніловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — Т. 2 : Беліцк-Гімн. — С. 351—352.
  • Карніловіч, Э. А. Прафесіянал рэвалюцыі / Э. А. Карніловіч // Шлях перамогі (Глыбокае). — 1986. — 6 лістап. — С. 2 ; 25 лістап. — С. 2 ; 2 снеж. — С. 2 ; 9 снеж. — С. 2 ; 16 снеж. — С. 2 ; 23 снеж. — С. 2.
  • Мастер агитации // На гребне истории: о соратниках и учениках В. И. Ленина, уроженцах Белоруссии / Э. А. Корнилович. — Минск : Беларусь, 1989. — С. 107—119.
  1. а б Волин Борис Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Волин Борис Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.