Барыс Паўлавіч Беляжэнка

Барыс Паўлавіч Беляжэнка (Беліжэнка; нар. 5 чэрвеня 1937, в. Промыслы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 14 ліпеня 2016) — беларускі паэт, журналіст.

Барыс Паўлавіч Беляжэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1937(1937-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 2016(2016-07-14) (79 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст

Біяграфія правіць

Скончыў у 1965 годзе БДУ, у 1970 годзе Мінскую ВПШ. Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на партыйнай рабоце. Друкаваўся з 1958 года.

Творчасць правіць

Выдаў зборнікі вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). Асноўныя тэмы твораў — любоў да роднага краю, праблемы грамадскага жыцця сучаснікаў, мужнасць народных мсціўцаў у Вялікую Айчынную вайну. Аўтар аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), гумарэсак, песень, тэксту кантаты «Памяць роднага горада» (1974, музыка Я. Касалапава) і інш.

Літаратура правіць