Барыс Паўлавіч Дземідовіч
Бары́с Па́ўлавіч Дземідо́віч (2.3.1906, Навагрудак, Гродзенская вобласць — 23.4.1977) — савецкі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1968). Сын беларускага фалькларыста П. П. Дземідовіча. Аўтар зборніка задач па матэматычным аналізе, аднаго з самых вядомых у матэматычным асяроддзі былога СССР.
Барыс Паўлавіч Дземідовіч | |
---|---|
руск.: Борис Павлович Демидович | |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1977 (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, педагог |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз, функцыянальны аналіз, матэматычная фізіка і тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Віктар Уладзіміравіч Нямыцкі[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1927 годзе закончыў БДУ. З 1935 года ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па тэорыі устойлівасці, якаснай тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў. Аўтар падручнікаў па матэматыцы для ВНУ.
Творы
правіць- Лекции по математической теории устойчивости. М., 1967.
- Сборник задач и упражнений по математическому анализу. 9 изд. М., 1977.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дземідовіч Барыс Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 104.