Барыс Паўлавіч Мінееў

Барыс Паўлавіч Мінееў (24 жніўня 1929, Баку, Азербайджан — 1 мая 2004) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі бурэння і асваення свідравін. Доктар тэхнічных навук (1998).

Барыс Паўлавіч Мінееў
Дата нараджэння 24 жніўня 1929(1929-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 2004(2004-05-01) (74 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Грозненскі нафтавы інстытут (кваліфікацыя «Інжынер па эксплуатацыі нафтавых радовішчаў», 1957).

Працаваў у нафтагазаздабыўным упраўленні «Сунжанефть», ВА «Грознефть», на Рэчыцкім узбуйненым нафтапромысле (з 1965, начальнік), у Галоўным вытворчым упраўленні энергетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР («Белгалоўэнерга», 1968—1970, намеснік начальніка ўпраўлення), Міністэрстве горнаруднай прамысловасці Рэспублікі Куба (1970—1972, саветнік міністра), Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце нафты («БелНДПІнафта», 1972—1998, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела запампоўкі свідравін), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1998, загадчык кафедры «Распрацоўка, эксплуатацыя нафтавых радовішчаў і транспарту нафты»).

Навуковыя інтарэсы: праектаванне і арганізацыя тэхналагічных працэсаў па здабычы нафты; будаўніцтва і рамонт свідравін; павышэнне нафтааддачы пластоў.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (1998).

Бібліяграфія правіць

  • Комплекс технологий и технических средств для совершенствования процессов заканчивания скважин : диссертация в виде научного доклада … доктора технических наук : 05.15.10 : защищена 09.02.1998 : утверждена 03.07.1998 / Минеев Борис Павлович. ― Гомель, 1997.
  • Исследование некоторых факторов, формирующих гидродинамическое несовершенство скважин : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.15.06 / Минеев Борис Павлович. ― Грозный, 1977.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Минеев Борис Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 49.
  • Верность свей профессии : [Минеев Борис Павлович] / А. Бельский // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 174—175.