Барыс Паўлавіч Позерн
Барыс Паўлавіч Позерн (7 ліпеня 1882 — 25 лютага 1939; Псеўданімы: Западный, Степан Злобин[2]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў барацьбы за ўсталяванне савецкай улады. Член РСДРП з 1902 года. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР.
Барыс Паўлавіч Позерн | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, ваенны |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1939[1] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Член у | |
Прыналежнасць | СССР |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе, па нацыянальнасці немец. Член РСДРП з 1902 года. У 1903—1917 гадах вёў партыйную работу у Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Маскве, Волагдзе, Мінску.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі стаў першым старшынёй Мінскага савета. Дэлегат I Усерасійскага з’езда Саветаў, член УЦВК. З ліпеня 1917 года — член Пецярбургскага камітэта РСДРП(б), дэлегат IV з’езда РСДРП. Напярэдадні Кастрычніцкага паўстання накіраваны ЦК РСДРП(б) у Пскоў, дзе знаходзіўся штаб Паўночнага фронту, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — камісар штаба Паўночнага фронту. У сакавіку-маі 1918 г. — член Камісарыята па ваенных справах Петраградскай працоўнай камуны, з мая 1918 па май 1919 г. — ваенны камісар Петраградскай камуны. У чэрвені 1918 г. выступаў, як М. С. Урыцкі і А. А. Ёфэ, супраць смяротнага пакарання[3]. З 6 верасня 1918 г. па 20 мая 1919 г. — камісар Петраградскага ваеннай акругі. У снежні 1918 г. прызначаны членам Ваеннага савета Балтыйскага флоту. З 5 чэрвеня па 1 жніўня 1919 г. — член РВС Заходняга фронту, з 4 жніўня 1919 г. па 15 студзеня 1920 г. — Усходняга фронту, з 3 лютага па 5 снежня 1920 г. — член РВС 5-й арміі[4].
У 1921—1922 гг. — старшыня Галоўнага ўпраўлення тэкстыльнай прамысловасці ВСНГ РСФСР. З 1922 г. — на партыйнай працы. У 1926—1929 гг. — Упаўнаважаны Наркамасветы ў Ленінградзе, рэктар Камуністычнага універсітэта ім. тав. Зіноўева. З 1925 года — сакратар Ленінградскага губернскага камітэта (губкама), а затым абласнога камітэта (абкама) ВКП(б). У 1929—1933 гг. — сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б), затым загадчык аддзела культуры і прапаганды абкама. Член Цэнтральнай кантрольнай камісіі ВКП(б) (1923—1930). На XIII, XIV і XV з’ездах партыі абіраўся членам ЦК, на XVI і XVII з’ездах партыі — кандыдатам у члены Цэнтральнага Камітэта ВКП(б)[2]. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (з 1930 года).
У 1937—1938 гг. — пракурор Ленінградскай вобласці[2]. У Ленінградзе уваходзіў у склад абласной «асобай тройкі», створанай загадам НКУС СССР ад 30.7.1937 № 00447[5], у яе складзе падпісваў расстрэльныя спісы «ворагаў народа» ў Ленінградзе, такім чынам удзельнічаў у рэпрэсіях[6].
9 ліпеня 1938 года Б. А. Позерн арыштаваны як «вораг народа», асуджаны да расстрэлу. Прысуд выкананы 25 лютага 1939 г. У 1957 годзе рэабілітаваны[2].
Сям’я
правіць20 студзеня (2 лютага) 1908 года ў Волагдзе ўзяў шлюб з ураджэнкай Юр’ева Ларысай Генрыхаўнай Берэндс[7] (1882—1940). У шлюбе нарадзіўся сын Ігар (1909—1973).
Сачыненні
правіць- Коммунистическая партия и крестьянство. — Л.: Прибой, 1925
- Оппозиция на XV партконференции. — Л.: Прибой, 1927
- Как оппозиция «обороняет» СССР. — Л.: Прибой, 1928
- В ответ вредителям и интервентам усилим оборону СССР. — Л.: Прибой, 1931
Зноскі
- ↑ Позерн Борис Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Позерн Борис Павлович. // Псковская энциклопедия. Главный редактор — А. И. Лобачёв, д. и. н. Псков, Псковское региональное общественное учреждение — издательство «Псковская энциклопедия», 2007.
- ↑ Ратьковский И. С. Красный террор и деятельность ВЧК в 1918 году. — СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2006. — С. 119.
- ↑ С. З. Байкулова, к. и. н., Я. Ю. Матвеева. Руководители Санкт-Петербурга. — Санкт-Петербург : Нева ; Москва : ОЛМА-Пресс, 2003. — ISBN 5-7654-2114-8 ISBN 5-224-04128-7. — С. 429—431. —
- ↑ Составы троек в 1937−1938 годах // Сайт Nkvd.memo.ru
- ↑ Сталинский план по уничтожению народа: Подготовка и реализация приказа НКВД № 00447 «Об операции по репрессированию бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов» // Архив Александра Н. Яковлева
- ↑ ГАВО. Ф.496. Оп.60. Д.9. Л.198об.
Літаратура
правіць- Позерн Борис Павлович // Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Горячев Ю. В. — М.: Издательский дом «Парад», 2005. — 496 с.: илл. — ISBN 5-8061-0062-6.