Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў

Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў (19 красавіка 1926, в. Турбанава, Яраслаўская вобласць, СССР — 10 сакавіка 2013, Мінск) — беларускі мастак, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1996). Працаваў у станковым жывапісе, у жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычных карцін і батальных сцэн.

Барыс Аракчэеў
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў
Дата нараджэння 19 красавіка 1926(1926-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2013(2013-03-10) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Аксана Барысаўна Аракчэева
Род дзейнасці мастак, настаўнік мастацтва
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт, батальны жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм, сацыялістычны рэалізм
Уплыў В. К. Цвірка, А. П. Мазалёў
Уплыў на У. Кожух, А. Кузьміч, У. Рускевіч, Ф. Янушкевіч, В. Ясюк
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Юнацтва мастака супала з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Ён запісаўся добраахвотнікам на фронт, адкуль у 1944 быў накіраваны ў Бабруйск, а затым у Мінскі штаб акругі, адкуль дэмабілізаваўся.

У 1950 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое датэрмінова, за добрую паспяховасць, скончыў у 1953. Затым Барыс Аракчэеў паступіў у толькі што адчынены ў Мінску Тэатральна-мастацкі інстытут. Яго настаўнікам і пасля кіраўніком дыплома стаў вядомы беларускі жывапісец і педагог Віталь Цвірка. Адначасова з Барысам Аракчэевым першымі выпускнікамі гэтага інстытута ў 1959 у сталі народныя мастакі Анатоль Анікейчык, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч і Леанід Шчамялёў.

Творчасць

правіць

Дыпломная праца Барыса Аракчэева «Этапы вялікага шляху», напісаная на «выдатна», была адабрана для экспазіцыі ў Маскве на Усесаюзнай выставе, надрукавана ў шматлікіх маскоўскіх выданнях і цяпер знаходзіцца ва ўласнасці і пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Сярод твораў Аракчэева — пейзажы, нацюрморты, серыя партрэтаў сучаснікаў і знакамітых людзей. З’яўляўся адным з чатырох стваральнікаў дыярамы «Мінскі кацёл» (19691972) у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, разам з мастакамі Фёдарам Бараноўскім, Мікалаем Залозным і Леанідам Асядоўскім. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1964 года. З 1964 па 1971 Барыс Аракчэеў выкладаў жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1971 па 1996 — у Беларускай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне дацэнта кафедры. З’яўляўся настаўнікам многіх вядомых беларускіх мастакоў, сярод якіх Уладзімір Кожух, Аляксей Кузьміч, Вячаслаў Рускевіч, Фелікс Янушкевіч, Васіль Іларыёнавіч Ясюк і іншыя. З 1968 па 1977 Барыс Аракчэеў уваходзіў у праўленне Саюза мастакоў БССР.

Творы Аракчэева знаходзяцца ў многіх музеях Рэспублікі Беларусь: 18 работ у Нацыянальным мастацкім музеі, столькі ж у Фондзе Саюза Мастакоў Беларусі, яшчэ 17 работ у Магілёўскім мастацкім музеі, а таксама працамі Аракчэева валодаюць Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Музеі гісторыі горада Мінску, мастацкія галерэі Гомеля, Светлагорска, Полацка, Крупак, Баранавічаў, і прыватныя калекцыянеры замежных краін. Жыў у Мінску[1].

Бацька трох дачок, кожная з якіх з’яўляецца мастаком-прафесіяналам[2].

Майстэрня мастака знаходзілася ў раёне Плошчы Свабоды, на скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай.

Галерэя ў Крупках

правіць

2 красавіка 2015 года Крупскай мастацкай галерэі было прысвоена імя Барыса Аракчэева. Плошча галерэі складае 60 квадратаў. Яна размешчана ў двух пакоях раённага цэнтра культуры. Галерэя была адкрыта ў 2005 годзе і яе першым жывапісным палатном стаў твор Барыса Аракчэева «Генерал Кульнеў і гродзенскія гусары ў бітве пры Клясціцах». Праца над карцінай ішла 36 месяцаў. Два гады мастак рабіў замалёўкі, эскізы, складаў кампазіцыі і год пісаў. Аракчэеў асабіста падарыў карціну на адкрыццё культурнай установы ў 2005 годзе. Памеры твора не дазваляюць выстаўляць яго непасрэдна на галерэйных плошчах. Таму маштабныя батальныя творы Аракчэева — акрамя алейнага летапісу 1812 года, тут яшчэ і твор Барыса Аракчэева «Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці» — экспануюцца ў адным з залаў краязнаўчага музея. Галерэя — філіял музея. Штогод галерэйны фонд папаўняўся творамі Барыса Аракчэева, які рыхтаваў і праводзіў там асабістыя і дынастычныя выстаўкі[3].

Пейзажны жывапіс

правіць

Нацюрморт

правіць

Зноскі

  1. Аксана Аракчэева. Сайт дынастыі мастакоў Аракчэевых(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2016. Праверана 19 снежня 2012.
  2. Сталічнае тэлебачанне. Сямейная выстава Аракчэевых (25 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 19 снежня 2012.
  3. Крупскай мастацкай галерэі прысвоена імя Барыса Аракчэева Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць