Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў

Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў (14 сакавіка 1922, Вольск, Саратаўская губерня, РСФСР — 7 чэрвеня 2016) — беларускі савецкі неўролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заснавальнік беларускай навукова-педагагічнай школы вертэбранеўралогіі  (руск.), заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2000), ганаровы акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі, урач вышэйшай катэгорыі. Амерыканскім біяграфічным інстытутам і Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам прафесар названы «Чалавекам года» (1997, 2012) і ўнесены ў амерыканскае і англійскае выданне «Выдатныя людзі ХХ стагоддзя». Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам ён унесены ў «100 выбітных прафесіяналаў у галіне аховы здароўя». Ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў
Дата нараджэння 14 сакавіка 1922(1922-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 2016(2016-06-07) (94 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, неўролаг, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера неўралогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Выдатнік аховы здароўя СССР Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Вольску Саратаўскай губерні (сёння — Саратаўская вобласць Расіі). У 1940 годзе скончыў сярэднюю школу № 18 ў Мінску.

  • 1940—1941 гг. — курсант Тамбоўскага авіяцыйнага вучылішча;
  • 1941—1944 гг. — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў складзе бамбардзіровачнага авіяпалка на Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах;
  • 1945—1950 гг. — студэнт Мінскага медыцынскага інстытута;
  • 1950—1954 гг. — клінічны ардынатар кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута;
  • 1954—1957 гг. — аспірант кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб;
  • 1957—1966 гг. — асістэнт кафедры;
  • 1958—1964 гг. — адначасова працаваў галоўным урачом другой аб’яднанай клінічнай бальніцы горада Мінска — найбуйнейшага на той час клінічнага аб’яднання рэспублікі, у якое, акрамя стацыянара на 855 ложкаў, уваходзілі 6 паліклінік і 36 здраўпунктаў на прадпрыемствах;
  • 1966—1974 гг. — дацэнт кафедры;
  • 1974—2012 гг. — прафесар кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Асноўныя працы і дасягненні правіць

Апублікаваў каля 500 навуковых прац, уключаючы 5 манаграфій, 8 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 7 выданняў пад навуковай рэдакцыяй. Стварыў новы напрамак у неўралагічнай навуцы, звязаны з распрацоўкай і абгрунтаваннем аўтаімуннага патагенезу астэахандрозу пазваночніка і яго клінічных праяў, а таксама з ужываннем вылічальных кібернетычных метадаў для ранняй дыягностыкі, прагназавання цяжару ходу і зыходу неўралагічных праяў астэахандрозу пазваночніка і іншых захворванняў нервовай сістэмы.

Разам з вучнямі распрацаваў аўтаматызаваныя сістэмы для ранняй дыягностыкі і прагназавання паяснічна-крыжавога радыкуліту, дыскагеннай люмбасакральнай радыкуламіелаішэміі, зыходу сіндромаў шыйнага астэахандрозу і неўралгіі трайчастага нерва, ускладненняў ішэмічнага і гемарагічнага інсульта, клінічных праяў алкагольнай полінеўрапатыі, паражэння каўдальнага аддзела спіннога мозгу і конскага хваста, паказанні для хірургічнага лячэння паяснічна-крыжавога радыкуліту, неўралгіі трайчастага нерва.

Упершыню апублікаваў гісторыю 2-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска (1960), а таксама сумесна з акадэмікам Ф. В. Аляшкевічам упершыню апублікаваў гісторыю кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб БДМУ (2004).

Падрыхтаваў 19 кандыдатаў навук.

Асноўныя працы правіць

  1. «Элементы тапічнай дыягностыкі захворванняў нервовай сістэмы» (1963)
  2. «Неўралагічныя парушэнні пры паяснічным астэахандрозе» (1979)
  3. «Прагназаванне і дыягностыка дыскагеннага паяснічна-крыжавога радыкуліту» (1982)
  4. «Даведнік неўрапатолага паліклінікі» (1988)
  5. «Паражэнне нервовай сістэмы пры эндакрынных хваробах» (1989)
  6. «Фізічная рэабілітацыя пры неўралагічных праявах астэахандрозу пазваночніка» (2010)
  7. «Неўралагічныя праявы астэахандрозу пазваночніка» (2011)
  8. «Неўралогія і нейрахірургія» (2013)

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць