Барыс Уладзіміравіч Святлоў
Барыс Уладзіміравіч Святлоў (28 лютага 1958, Мінск, БССР, СССР) — беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2008-2012), міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2012—2017).
Барыс Уладзіміравіч Святлоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Павел Латушка | ||||||
Пераемнік | Юрый Бондар | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ядвіга Грыгаровіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Бондар | ||||||
Нараджэнне |
28 лютага 1958 (66 гадоў) Мінск, БССР, СССР |
||||||
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | ||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьБарыс Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў Мінску. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна.
У 1980—1989 гадах — старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. У 1989—1990 гадах — член рэдакцыйнай калегіі кіравання мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990—1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР.
У 1991—1994 гадах — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
З мая 1994 года па снежань 1994 года — начальнік аддзела кінавідэамастацтва Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 1995 года па жнівень 1995 года — намеснік дырэктара фінансава-інвестыцыйнай кампаніі «Фінансы і актывы».
У 1995—1998 гадах — намеснік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры.
У 1998—2003 гадах — начальнік аддзела кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь».
У 2003—2008 гадах — рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва».
У 2008—2012 гадах — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].
28 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі[3].
Меркаванні
правіцьСа слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Барыс Святлоў «не мог адстаяць наверсе нейкі праект, які там не падабаўся».
Зноскі
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 348 «О Б. В. Светлове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
Літаратура
правіць- Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения / [авторский коллектив: Шпак Н. С. и др.]. — Минск, 2004.
- Чалавек і грамадства : энцыклапедычны даведнік / [У. Л. Абушэнка і інш.]. — Мінск, 1998.
- Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. (Биография.)