Барыс Флоравіч Манцэвіч

Барыс Флоравіч Манцэвіч (1933, Мёршчына — 18 жніўня 2022) — беларускі журналіст, пісьменнік.

Барыс Флоравіч Манцэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1933[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2022(2022-08-18)
Бацька Флор Данатавіч Манцэвіч
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў сям’і настаўнікаў. Бацька — Флор Данатавіч Манцэвіч (1890—1941) браў удзел у Народным сходзе ў Беластоку ў 1939 годзе, выступаў з дакладам па адным з асноўных пытанняў парадку дня, а затым ездзіў з заходнебеларускай дэлегацыяй у Маскву[2]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 годзе бацька быў расстраляны захопнікамі ў Полацку. Маці Аляксандра Міхайлаўна засталася адна з пяццю дзецьмі. Яна актыўна ўключылася ў барацьбу з ворагам у радах падпольшчыкаў і партызан, стварыла адзіны ў Беларусі падпольны партызанскі атрад «Масква», а ў пасляваенны час арганізоўвала першы на Мёршчыне дзіцячы дом — Александроўскі[2].

Скончыў у 1952 годзе Мёрскую СШ[2], пасля ў 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, а ў 1965 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў у вілейскай раённай газеце «За Савецкую Радзіму» («Шлях Перамогі»), Вілейскім гаркаме партыі, бярэзінскай газеце «Сцяг Леніна» («Бярэзінская панарама»)[3]. Псеўданім: Якім Пярэчка (так падпісваўся бацька)[4].

Член Беларускага Саюза журналістаў з 1958 года[3].

Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[3].

Пахаваны ў Іжы.

Зноскі

  1. NUKAT — 2002.
  2. а б в Барыс Манцэвіч наш зямляк. 12.01.2022
  3. а б в У раённай бібліятэцы прайшла сустрэча Барыса Манцэвіча з прыхільнікамі яго мастацтва. 31 мая 2016(недаступная спасылка)
  4. Янка Саламевіч. Слоўнiк беларускiх псеўданiмаў i крыптанiмаў. 1983