Барыс Фёдаравіч Звінагродскі
Бары́с Фё́даравіч Звінагро́дскі (руск.: Борис Фёдорович Звиногродский; 14 сакавіка 1896, Артвін, Кутаіская губерня Расійскай імперыі, цяпер Турцыя[1] — 29 верасня 1982) — беларускі мастак-жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).
Барыс Фёдаравіч Звінагродскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1982 (86 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Сяргей Іванавіч Васількоўскі[d] і Пётр Іванавіч Келін[d] |
Узнагароды | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956) |
Біяграфія
правіцьВучыўся жывапісу з 1905 года ў майстэрні С. І. Васількоўскага ў Харкаве, затым у Маскве ў майстэрнях Е. А. Агафонава (1905—1909) і П. І. Келіна (1909—1913). У 1916/17−1918 гадах навучаўся ў Санкт-Пецярбургскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, у 1918—1920 — у Маскоўскай пралетарскай мастацкай студыі.
З 1925 года жыў і працаваў у Гомелі. Выкладаў у Гомелі; у сярэдняй школе (1919—1929), тэхнікуме (1930—1939), мастацкай студыі ў Палацы культуры чыгуначнікаў (1949—1958). Галоўны мастак Беларускага тэатра лялек (1938—1941, 1945—1949).
Сябра Беларускай асацыяцыі мастакоў (з 1929). Член Саюза мастакоў СССР.
Творчасць
правіцьСпецыялізаваўся на пейзажах[2]. Удзельнічаў у выставах з 1925 года.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2