Барыс Ціханавіч Шумілін

Бары́с Ці́ханавіч Шумі́лін (25 мая 1922 года15 мая 2003 года) — савецкі дзеяч органаў унутраных спраў, генерал-палкоўнік унутранай службы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Барыс Ціханавіч Шумілін
Сцяг Міністр аховы грамадскага парадку БССР
1965 — студзень 1967
Папярэднік Аляксандр Аксёнаў
Пераемнік Аляксей Клімаўской
Нараджэнне 25 мая 1922(1922-05-25)
Бранск
РСФСР
Смерць 15 мая 2003(2003-05-15) (80 гадоў)
Масква, Расія
Партыя КПСС
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Прыналежнасць  СССР
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Пашаны Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Медаль «За адвагу на пажары»
Медаль «За адвагу на пажары»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 мая 1922 года ў Бранску. Бацька, Ціхан Васільевіч, скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, доўгі час працаваў у сістэме электраэнергетыкі Ленінграда. Маці, Ксенія Лаўрэнцьеўна, — настаўніца.

Вялікая Айчынная вайна правіць

У РСЧА з верасня 1940 года. Да жніўня 1941 года служыў камандзірам аддзялення (110-я стралковая дывізія). Баявое хрышчэнне прыняў удзел у баях пад Магілевам.

У снежні 1941 года ўступіў у партызанскі атрад № 128 (затым быў ператвораны ў партызанскую брыгаду № 14 Магілеўскага злучэння). У гэтым атрадзе Барыс Шумілін ваяваў з студзеня 1942 года па кастрычнік 1943 года.

У баі каля вескі Пячкуры Шумілін знішчыў варожага куляметчыка, аднак, прыкрываючы адыход сваёй групы, сам атрымаў цяжкае раненне ў нагу, пасля гэтага доўга лячыўся.

Падчас лячэння Шумілін і іншыя байцы вырашылі выпускаць баявы лісток «Партызан-дыверсант», затым ен перарос у сапраўдны часопіс. 1 мая 1942 года з’явіўся першы выпуск лістка «Партызан-дыверсант. Орган камандавання і партыйнай арганізацыі 128-га партызанскага атрада». У часопісе прыводзіліся зводкі аб становішчы на франтах, распавядалася аб подзвігах байцоў атрада, змяшчаліся парады маладым партызанам і многае іншае. Часопіс выпускаўся ў перапынку паміж баямі. Шумілін стаў галоўным рэдактарам.

Пасля выздараўлення Барыс Ціханавіч быў прызначаны палітруком разведкі 14-й партызанскай брыгады Магілеўскага партызанскага злучэння, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Член ВКП(б) з зімы 1942-1943 гадоў.

Пасля злучэння атрада з рэгулярнымі часткамі РСЧА Шумілін быў накіраваны сакратаром райкама камсамола, а затым на перанавучанне ў Маскву ў Цэнтральную школу партызанскага руху. Пасля заканчэння вучобы быў накіраваны ў Брэсцкае партызанскае злучэнне, у падпольны абкам УЛКСМ, у якім ваяваў да моманту вызвалення Брэста. У падполлі правеў больш за 26 месяцаў.

Пасляваенны перыяд правіць

У ліпені 1944 года пасля вызвалення Беларускай ССР быў прызначаны сакратаром Брэсцкага абкама камсамола па прапагандзе і агітацыі, а ў маі 1947 года быў абраны першым сакратаром Брэсцкага абкама камсамола. Стаў дэлегатам XI з'езду камсамола.

Каля двух гадоў кіраваў абласным аддзелам народнай адукацыі. Вучыўся спачатку ў Вышэйшай партыйнай школе, затым у Беларускім дзяржаўным універсітэце, скончыў яго ў 1957 годзе. Пасля заканчэння вучобы працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Брэсцкага абкама кампартыі Беларусі.

У снежні 1957 года ўзначаліў Кобрынскі райкам партыі, затым быў намеснікам загадчыка аддзела партыйных органаў ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, быў абраны членам ЦК Кампартыі Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У МУС СССР правіць

У органах унутраных спраў з 1965 года, у гэтым жа годзе палкоўнік Шумілін быў прызначаны міністрам аховы грамадскага парадку Беларускай ССР.

У студзені 1967 года Шумілін заняў пасаду намесніка міністра грамадскага парадку (затым унутраных спраў) СССР. На гэтай пасадзе Шумілін курыраваў працу ўсей савецкай міліцыі, надаваў вялікую ўвагу барацьбе з хуліганствам і маральнаму выхаванню грамадзян. Неаднаразова кансультаваў многія савецкія фільмы і серыялы, у тым ліку і знакаміты серыял «Народжаная рэвалюцыяй». Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР.

У час падрыхтоўкі і правядзення Алімпіяды — 80 Шумілін быў старшыней камісіі па бяспецы (працаваў разам з Б. К. Ялісавым).

У адстаўцы правіць

У маі 1983 года Шумілін сышоў у адстаўку ў званні генерал-палкоўніка.

У 1986 годзе стаў старшыней камісіі ветэранаў вайны і працы СССР, членам Прэзідыума і старшыні па працы з моладдзю.

У 1990 годзе Шумілін узначаліў Савет ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Расіі, а ў 1996 годзе стаў старшыней Усерасійскай камісіі  партызан, падпольшчыкаў і ўдзельнікаў антыфашысцкага супраціву. Быў членам Камітэта ветэранаў войнаў Расійскай Федэрацыі, намеснікам старшыні Савета ветэранаў працы, вайны, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў Расійскай Федэрацыі, членам Камісіі па справах ветэранаў пры Прэзідэнце Расіі, членам Аргкамітэта пры Урадзе Расіі.

Жыў у Маскве. Доўга хварэў, памер 15 мая 2003 года.

Узнагароды і ганаровыя званні правіць

Працы правіць

Некаторыя сачыненні[4][5]

  • Шумилин Б. Т.. Паспорт гражданина СССР. — М.: Знание, 1976. — 64 с. — (Новое в жизни, науке, технике. 8/1976).
  • Шумилин Б.Т. Пьянство и правонарушение. — М.: Знание, 1979. — 60 с. — (Новое в жизни, науке, технике: Государство и право (Выпуск 12)).
  • Шумилин Б.Т. Молоткастый, серпастый...(о паспорте гражданина СССР) / А.Я.Сухарёв. — М.: Юридическая литература, 1979. — 126 с. — 50 000 экз.

Некаторыя фільмы і серыялы, якія кансультаваў Б. Г. Шумілін[6]

  • Народжаная рэвалюцыяй
  • Залатая міна — галоўны кансультант
  • Халоднае лета пяцьдзесят трэцяга... — галоўны кансультант
  • Па дадзеных крымінальнага вышуку
  • Сіцыліянская абарона

Зноскі

  1. Шумилин, Борис Тихонович(недаступная спасылка). Сайт «История отечественных спецслужб и правоохранительных органов». Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2014. Праверана 13 чэрвеня 2016.
  2. Распоряжение Президента Российской Федерации от 27.05.2002 № 233-рп «О поощрении Шумилина Б.
  3. Распоряжение Правительства Российской Федерации от 20.05.1997 № 691-р «О награждении Почетной грамотой Правительства Российской Федерации Шумилина Б.
  4. Сочинения Б.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 13 чэрвеня 2016.
  5. Пьянство и правонарушение — Google Books
  6. Шумилин Борис Тихонович (руск.)(недаступная спасылка). Международный Объединенный Биографический Центр. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 11 ліпеня 2011.

Спасылкі правіць