Барыс Юр’евіч
Барыс Юр’евіч (канец 1120-х[1]/не пазней 1131—1133[2] — 2 мая 1159) — князь белгародскі, князь тураўскі. Прылічаны да святых Рускай праваслаўнай царквой — святы дабраверны князь (памяць 23 чэрвеня — у Саборы Уладзімірскіх святых).
Барыс Юр’евіч | |
---|---|
Нараджэнне | 1120-я |
Смерць |
2 мая 1159 |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Юрый Далгарукі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЧацвёрты[1] сын растова-суздальскага князя Юрыя Уладзіміравіча (Далгарукага) у першым яго шлюбе з палаўчанкай, дачкой хана Аепы Асеневіча, малодшы брат князя Андрэя Юр’евіча Багалюбскага. Упершыню згадваецца ў лютым 1147 года, калі разам з братам Глебам хаваў свайго старэйшага брата Іванку[1] і браў удзел у вайне за кіеўскі сталец, якую вёў Юрый Далгарукі супраць свайго пляменніка, тым часам вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча. Пасля першага ўкняжання бацькі ў Кіеве (жнівень 1149) Барыс Юр’евіч атрымаў Белгарад пад Кіевам, актыўна ўдзельнічаў ў вайне супраць Ізяслава на Валыні, у тым ліку аблозе Луцка. У сакавіку 1151 года, калі Ізяслаў другім разам заняў Кіеў, Барыс вымушаны пакінуць Белгарад. Калі Юрый Далгарукі зноў заняў Кіеў вясною 1155 года, Барыс атрымаў Тураў, які страціў пасля смерці бацькі (15 мая 1157), бо не пазней зімы 1157/1158 года на тураўскім стальцы быў ужо князь Юрый Яраславіч, унук вялікага князя кіеўскага Святаполка Ізяславіча (1093—1113). Неўзабаве Барыс Юр’евіч памёр, на час смерці, імаверна, трымаў нейкім удзел у Суздальскай зямлі, у склад якога ўваходзіла Кідзекша пад Суздалем, бо ў Кідзекшскай Барысаглебскай царкве , заснаванай Юрыем Далгарукім, Барыс быў пахаваны; там сама пахаваны яго жонка Марыя[3] (пам. 1161) і дачка Ефрасіння (пам. 1202).
У 1675 годзе напаўразбураную грабніцу Барыса Юр’евіча агледзеў суздальскі ваявода Цімафей Савёлаў , які апісаў яе ў лісце да суздальскага архіепіскапа Стэфана, між іншага паведаміў пра нятленнасць мошчаў Барыса Юр’евіча. Імаверна, ад таго часу пачынаецца мясцовае шанаванне Барыса Юр’евіча, яго кананізацыя ў Саборы Уладзімірскіх святых адбылася ў 1982 годзе, калі было ўстаноўлена святкаванне Сабору.
Зноскі
- ↑ а б в Пчелов Е. В. Генеалогия семьи Юрия Долгорукого // Ruthenica. Т. III. — Київ, 2004. — С. 68-79
- ↑ Назаренко А. В. Борис Юрьевич // Православная энциклопедия. — М., 2003. Т. 6. ISBN 5-89572-010-2 — C. 74
- ↑ Baumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle / Orientalia Christiana. — Roma. — 1927. — № 35. — 95 p. P. 28.
Літаратура
правіць- Baumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle / Orientalia Christiana. — Roma. — 1927. — № 35. — 95 p.
- Голубинский. Канонизация святых. — С. 298—299;
- Димитрий (Самбикин). Месяцеслов. Вып. 11 (Июль). — С. 271—272;
- Историческое собрание о богоспасаемом граде Суждале // ВОИДР. 1855. Кн. 22. Отд.: Мат-лы. — С. 91-92;
- Назаренко А. В. Борис Юрьевич // Православная энциклопедия. — М., 2003. Т. 6. ISBN 5-89572-010-2 — C. 74;
- ПСРЛ. Т. 1. Стб. 324, 328, 330, 345, 349, 417; Т. 2. Стб. 339, 384, 390, 403, 415—417, 478—479, 488, 491, 493;
- Пчелов Е. В. Генеалогия семьи Юрия Долгорукого // Ruthenica. Т. III. — Київ, 2004. — С. 68-79;
- Сергий (Спасский). Месяцеслов. — Т. 3. — С. 552.