Барыс Якаўлевіч Вішкароў
акцёр, рэжысёр, педагог
Барыс Якаўлевіч Вішкаро́ў (руск.: Борис Яковлевич Вишкарёв; 16 (29) кастрычніка 1905, Смаленск — 23 лютага 1974) — савецкі акцёр, рэжысёр, педагог, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).
Барыс Якаўлевіч Вішкароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка (29 кастрычніка) 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1974 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | Дзяржаўныя эксперыментальныя майстэрні пры Маскоўскім камерным тэатры |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, педагог, сцэнарыст |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1929 годзе скончыў Дзяржаўныя эксперыментальныя майстэрні пры Маскоўскім камерным тэатры. Працаваў у тэатрах Масквы. У 1944—1947 гг. у Дзяржаўным рускім тэатры БССР. З 1947 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Таксама працаваў на радыё, тэлебачанні ў якасці сцэнарыста і рэжысёра, выступаў у друку па пытаннях драматургіі і тэатра.
Ролі ў тэатры
правіць- Вяршынін («Тры сястры» А. Чэхава),
- Серабракоў («Дзядзя Ваня» А. Чэхава),
- Агішкін («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага і М. Салаўёва),
- Вагін («Дзеці Сонца» М. Горкага),
- Гульд («Рускае пытанне» К. Сіманава).
Зноскі
Літаратура
правіць- Бутакоў А. І. Вішкароў Барыс Якаўлевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 2. — С. 664. — 727 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Борис Вишкарёв // Кино-Театр. Ру (руск.)