Барыс Яўсеевіч Малкін
Барыс Яўсеевіч Малкін (26 студзеня 1908, Прылукі, Чарнігаўская губерня — 20 лістапада 1972, Мінск) — савецкі тэатральны мастак, графік.
Барыс Яўсеевіч Малкін | |
руск.: Борис Евсеевич Малкин | |
Дата нараджэння: | 26 студзеня 1908 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 20 лістапада 1972 (64 гады) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: |
![]() ![]() |
Род дзейнасці: | мастак |
Жанр: | партрэт, пейзаж і нацюрморт |
Вучоба: | |
Уплыў: | Віцебская мастацкая школа |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Кіеўскую вышэйшую школу мастацтваў (1929). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1929—1936). Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1929 года. Працаваў у сцэнаграфіі, кніжнай і станковай графіцы.
ТворчасцьПравіць
Аформіў спектаклі ў тэатры імя Я. Купалы («Партызаны» (1938) і «Мілы чалавек» (1945) К. Крапівы, «Паўлінка» (1944) і «Прымакі» (1944) Я. Купалы, «Позняе каханне» А. Астроўскага (1944), «Маладая гвардыя» А. Фадзеева (1947), «Спадарыня міністэрка» Б. Нушыча (1956), «Востраў Афрадыты» А. Парніса (1960)); у тэатры імя Я. Коласа («Ірынка» К. Чорнага (1941)); у Рускім тэатры БССР («Карчмарка» К. Гальдоні (1951) і «Шальныя грошы» А. Астроўскага (1951)).