У фізіцы элементарных часціц барыённы лік — гэта квантавы лік сістэмы, які прыблізна захоўваецца. Ён вызначаецца як:

 Водар у фізіцы элементарных часціц
Водары і квантавыя лікі:

Камбінацыі:


Гл. таксама:

дзе

— колькасць кваркаў і
— колькасць антыкваркаў.

Чаму прысутнічае падзел на тры? Па законах моцнага ўзаемадзеяння поўны каляровы зарад часціцы павінен быць нулявым («белым»), (гл. канфайнмент). Гэтага можна дамагчыся злучэннем кварка аднаго колеру з антыкваркам адпаведнага антыколера, стварыўшы мезон з барыённым лікам 0, альбо злучэннем трох кваркаў ў барыён з барыённым лікам +1, альбо злучэннем трох антыкваркаў ў антыбарыён з барыённым лікам -1. Іншая магчымасць — гэта экзатычны пентакварк, які складаецца з 4 кваркаў і 1 антыкварка.

Такім чынам, кваркі заўсёды прысутнічаюць тройкамі, калі лічыць антыкварк за «адмоўны кварк». Гістарычна барыённы лік было вызначана задоўга да таго, як усталявалася сённяшняя кваркавая мадэль — так што замест змены вызначэння фізікі проста падзялілі даўно вядомы квантавы лік на тры. Зараз больш дакладна казаць аб захаванні кваркавага ліку.

Часціцы, якія не змяшчаюць кваркаў або антыкваркащ, маюць барыённы лік, роўны 0. Гэта такія часціцы, як лептоны, фатон, W- і Z-базоны.

Барыённы лік захоўваецца ва ўсіх узаемадзеяннях Стандартнай мадэлі. Некаторыя тэорыі прадказваюць працэсы, ў якіх не захоўваецца барыённы лік. Але такія працэсы ні разу не назіраліся.

«Захаванне» азначае, што сума барыённых лікаў ўсіх часціц ў пачатку рэакцыі роўная суме барыённых лікаў ўсіх часціц ў канцы рэакцыі.

Парушэнне закону захавання барыённага ліку можа прывесці да распаду пратона, але толькі калі барыённы лік зменіцца на адзінку.

Да гэтага часу ідэя тэорыі вялікага аб'яднання, якая з'яўляецца толькі гіпотэзай, дазваляе ператварыць барыён ў пучок лептонаў, тым самым парушыўшы законы захавання лептоннага і барыённага лікаў. Калі б распад пратона быў зарэгістраваны, ён стаў бы прыкладам такога працэсу.

Гл. таксама правіць