Барэцкая дуброва
Барэ́цкая дуброва — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана за 1 кіламетр на поўнач ад вёскі Кушняры, за 200 метраў на захад ад будынка Барэцкага лясніцтва, выдзел 7 квартала № 182. Дуброва ялова-грабова-чарнічная. Плошча дубровы складае 3,6 га. Узрост дрэў 110—120 гадоў, вышыня 24 м, дыяметр 0,6 м. Эталоннае насаджэнне дубу з рэдкім удзелам у ніжніх ярусах грабу звычайнага, елкі еўрапейскай. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
Барэцкая дуброва | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 1 кіламетр на поўнач ад вёскі Кушняры, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1963 |
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.