Басманны раён
Басманны раён — раён у Маскве ў паўночна-ўсходняй частцы Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі, а таксама адпаведнае раёну ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне «Басманнае».
Басманны раён | |
---|---|
муніцыпальная акруга Басманная | |
|
|
Статус | раён / муніцыпальная акруга |
Уваходзіць у склад | горада Масквы |
Раён | |
Назва: | Басманны |
Код АКАТП | 45286555 |
Муніцыпальная акруга | |
Назва | Басманная |
Код АКТМА | 45375000 |
Плошча | 661 755 км² |
![]() |
Мяжуе з Краснасельскім, Таганскім і Цвярскім раёнамі, а таксама з раёнамі Лагунцы, Сакольнікі і Ляфортава.
Паводле даных тэрытарыяльнага органа Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі ў горадзе Маскве плошча тэрыторыі раёна складае 837 га.[1] Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2010 года — 100,5 тыс. чал.[2]
На тэрыторыі Басманнага раёна размешчаны 10 станцый метро, Курскі вакзал і больш за 30 праваслаўных цэркваў, якія ўваходзяць у склад Богаяўленскага благачыння Маскоўскай гарадской епархіі Рускай праваслаўнай царквы.
Межы
правіцьЗ захаду раён абмежаваны Лубянскім праездам; з паўночна-заходняга боку мяжа праходзіць па Мясніцкай вуліцы, плошчы Красныя Вароты, Новай Басманнай вуліцы, 1-й Басманнай вуліцы, Альхоўскай вуліцы, Трэцяму транспартнаму кальцу, Новай Перавядзенаўскай вуліцы; з поўначы мяжа па Казанскаму кірунку МЧ; з усходняга боку — па Гаспітальным Вале, Гаспітальнай вуліцы і рацэ Яўзе; з поўдня — па Курскаму кірунку МЧ, Сырамятніцкай вуліцы, вуліцы Варанцова Поле, Падкалакольнаму завулку, вуліцы Салянка.
Асноўныя вуліцы
правіць- Бульварнае кольца (Чыстапрудны бульвар, Пакроўскі бульвар);
- Садовае кольца (Садова-Чарнагразская вуліца, вуліца Земляны Вал);
- участак Трэцяга транспартнага кальца.
Радыяльныя:
Зноскі
- ↑ Показатели муниципальных образований. Басманное(недаступная спасылка). Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по г. Москве. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2010.
- ↑ Распределение численности населения г. Москвы по административным округам и муниципальным образованиям . Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по г. Москве. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2010.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Басманны раён
- сайт МУ Басманнае
- Сайт Басманнага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі г. Масквы Архівавана 17 снежня 2014.
- Супольнасць Басманнага раёна ў Жывым Часопісе