Баснійскі эялет
Правінцыя Боснія, або Баснійскі пашалык (эялет) — ключавая асманская правінцыя ў паўночнай частцы Балканскага паўвострава, якая ўключала ў свой склад усю тэрыторыю Босніі і Герцагавіны, частку Венгрыі, Сербіі і Харватыі.
Гісторыя Босніі і Герцагавіны | |
---|---|
| |
Даславянскі перыяд | |
Сярэднявечная Боснія | |
Асманская імперыя | |
Аўстра-Венгрыя | |
Першая Югаславія | |
Другая сусветная вайна | |
Другая Югаславія | |
Найноўшая гісторыя Босніі | |
Партал «Боснія і Герцагавіна» |
Гісторыя
правіцьДа 1580 года Боснія была адзіным санджакам у складзе аднаго пашалыка, які ўпершыню за гісторыю Асманскай імперыі быў падзелены на некалькі санджакаў пасля 1580 года.
У перыяд свайго росквіту, у сярэдзіне XVII стагоддзя, пашалык уключаў усю Боснію і Герцагавіну, Славонію, Лику, Далмацыю (Харватыя). Пашалык быў падпадзелены на 8 санджакаў і 29 ваенных застаў.
Пасля паражэння Асманскай імперыі ў вайне 1683—1699 гадоў са Свяшчэннай лігай Баснійскі пашалык значна паменшыўся (паводле Карлавіцкага дагавора). Цяпер у яго складзе было толькі 4 санджакі, якія былі значна паменшаны па тэрыторыі.
У 1833 годзе[1] тэрыторыя Герцагавіны была аддзелена ад Баснійскага пашалыка і пераўтворана ў асобны Герцагавінскі пашалык. У 1851 годзе Баснійскі і Герцагавінскі пашалыкі былі зліты ў новы рэгіён, пазней вядомы як Боснія і Герцагавіна. У 1878 годзе, пасля акупацыі Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй, пашалык быў скасаваны.
Зноскі
- ↑ Encyclopedia of the Ottoman Empire у Google Books By Gabor Agoston, Bruce Alan Masters
Спасылкі
правіць- Карта (1)
- Карта (2) Архівавана 11 красавіка 2008.