Басовішча

штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі

«Басо́вішча» (Фестываль Музыкі Маладой Беларусі, польск.: Basowiszcza) — штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі, які рэгулярна праводзіўся Беларускім аб’яднаннем студэнтаў (БАС) на некамерцыйнай аснове на лясной паляне Борык каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне з 1990 да 2019 года.[1] Арганізатары вырашылі, што 30-е па ліку «Басовішча» стане апошнім[2][3].

Басовішча
лагатып
фота
Выступ гурта «N.R.M.» на «Басовішчы—2007».
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўная музыка
рок-музыка
Гады правядзення 19902019
Краіна Flag of Poland.svg Польшча
Горад Гарадок
Заснавальнікі БАС
Мова песень беларуская
польская
Ганаровыя
госці
N.R.M.
Трансляцыя Белсат
basowiszcza.org

Фэст адбываўся на працягу двух ліпеньскіх дзён. Традыцыйна на фестывалі ладзіўся конкурс маладых выканаўцаў, якія даслалі свае заявы на ўдзел і паспяхова прайшлі адбор[4][5].

УдзельнікіПравіць

 
Гурт «Pomidor/OFF» на «Басовішчы-2008».

Штогод у асноўнай частцы праграмы «Басовішча» бралі ўдзел каля двух дзясяткаў гуртоў. Пераважная колькасць з іх з’яўляліся беларускімі, але звычайна ў праграму ўваходзілі некалькі польскіх гуртоў. Цягам некалькіх апошніх гадоў у фестывалі ўзялі ўдзел гурты з ЛітвыIR», «Mountainside»), УкраіныТінь Сонця», «...и Друг Мой Грузовик») і гурт з Італіі («Orchestra Arturo Piazza»).

Сярод гуртоў з Беларусі практычна кожны год удзел бралі «N.R.M.», «ULIS», «Neuro Dubel», «Крама». Сярод гуртоў з Польшчы — «ZERO-85», «RIMA».

У першы дзень фестывалю перад асноўнай часткай звычайна ладзілася вольная сцэна, дзе гурты маглі прадэманстраваць свае здольнасці[6][7].

 
Выступ гурта «Крама» на «Басовішчы-2007».

У 2007 годзе фестываль працягваўся тры дні замест традыцыйных двух, у выніку чаго больш за 30 гуртоў атрымалі магчымасць выступіць на «Басовішчы»[8].

Конкурсная часткаПравіць

 
Пераможцы конкурснай часткі «Басовішча-2008» — гурт TLUSTA LUSTA.

У 1992 годзе ў праграму фэстываля быў уключаны конкурс маладых выканаўцаў, за перамогу ў якім маладыя гурты атрымлівалі прызы: звычайна фінансавыя ўзнагароды альбо час запісу ў студыі. У розныя гады пераможцамі конкурсу станавіліся гурты «R.F.Braha» (1997); «КальЯн» (1998); «Znich», «Deviation», «Exist», «Алесюкі» (1999); «Сонца Мао», «PostScriptum», «Zet», «RIMA» (2000); «Impatt», «Бан-Жвірба», «Праект 2001», «ZERO-85» (2001); «Partyzone», «BN», «STOD» (2002); «Triquetra», «Сьцяна», «IQ48», «Indiga» (2003); «Таксі», «Сонцаварот», «Tarpach», «HMP» (2004); «5set5», «Зьмяя», «Mauzer», «Imprudence» (2005); «Parason», «S.D.M.», «Vodar Susviet», «Людзі Сьвятла», «Nevma» (2006); «Фляўс і Кляйн», «SOK», «Unia» (2007); «TLUSTA LUSTA», «Spita/\ь F», «Глюкі» (2008) і іншыя[9][10][11].

У 2009 годзе пры правязенні юбілейнага, дваццатага фэсту, ад конкурсу маладых выканаўцаў было вырашана адмовіцца. Як патлумачыла намесніца старшыні Беларускага аб’яднання студэнтаў Кася Кузьміч, няма сэнсу рабіць конкурс і раздаваць узнагароды, бо «гурты, якія перамагалі ў конкурсе апошнім часам, па-сапраўднаму так і не даказалі сваю вартасць»[12]. Замест маладых гуртоў былі запрошаны пераможцы конкурсаў папярэдніх гадоў.

ПублікаПравіць

 
Публіка на «Басовішчы-2007».

Штогод «Басовішча» наведвала некалькі тысячаў гледачоў.[13] Чакалася, што фестываль 2008 года наведаюць 3 тысячы гледачоў.[14]

Візавае пытаннеПравіць

Ад 21 снежня 2007 года Польшча далучылася да краінаў-удзельніц Шэнгенскай дамовы. Гэта падвысіла кошт аднаразовых візаў для грамядзянаў Беларусі з 5 да 60 еўра з дадаваннем больш жорсткіх патрабаванняў для атрымання візы.[15] У 2008 годзе Беларускае аб’яднанне студэнтаў вяло перамовы з Міністэрствам замежных справаў Польшчы пра спрошчанае атрыманне бясплатных візаў для наведвальнікаў фестывалю з Беларусі. Дамова была дасягнута, але з абмежаваннем у 150 бясплатных візаў для гледачоў, бо колькасць усіх ахвотных значна перавышала консульскія магчымасці[14], у выніку чаго візы атрымалі тыя, хто найхутчэй падаў заяўкі.

У 2009 годзе вырашэннем пытання з візамі займаўся гарадзенскі рух «За Свабоду!» як суарганізатар «Басовішча-2009». Уся візавая падтрымка гледачоў фэстываля ажыццяўлялася праз польскі кансулят у Гродна, бо дамовіцца пра выдачу бясплатных візаў для гледачоў у Мінску ў арганізатараў не атрымалася.[16] У выніку візы атрымалі каля 600 з тысячы ахвотных патрапапіць на фестываль. Паводле словаў каардынатара фестываля Паўла Мажэйкі людзі прынеслі дакументы ў апошнія дні, таму кансулят проста не здолеў разгледзець усе заяўкі за малы час. У выніку візу не атрымалі каля 400 чалавек з тых, што падалі дакументы.[17] Паводле іншых звестак, праз гродзенскі рух «За Свабоду!» бясплатныя візы атрымалі 800 чалавек[18].

Размяшчэнне і даездПравіць

Сцэна, дзе праводзіцца фестываль, размяшчаецца на лясной паляне Борык (польск.: Borek). Падчас правядзення фестываля тут ствараецца намётавае мястэчка, дзе жыве ў намётах у дні фэсту большасць гледачоў, і разгортваецца інфраструктура харчавання і пітва[19][20]. Намётавае мястэчка звычайна ахоўваецца, уваход на яго і размяшчэнне намётаў платны, хаця і не вельмі дарагі (каля 10 злотых).

На аўтамабілі да месца правядзення фестываля з Беларусі даехаць можна праз памежны пераход БераставіцаБаброўнікі да паварота на Гарадок, з Беластоку — па дарозе 65. Цягніком з Гродна можна патрапіць Кузніцу Беластоцкую, адкуль аўтобусам ці цягніком да Беластоку. З цэнтральнага аўтавакзала ў Беластоку да Гарадка (прыпынак польск.: Waliły-Stacja) аўтобусам. З Мінску звычайна арганізуецца групавы даезд ахвотных адразу да месца правядзення фестываля.

ЗабароныПравіць

У 2006 годзе арганізатары сутыкнуліся з забаронай правядзення канцэртаў «Адборышча» (адборачнага тура да «Басовішча-2006») у Мінску[21].

АцэнкіПравіць

Журналіст Ян Максімюк, гаворачы пра значэнне фестывалю, адзначае, што «Басовішча» было задумана на Беласточчыне як адзін з захадаў, што ўключае рэгіянальную беларускасць у агульнабеларускі кантэкст. У доўгатэрміновай перспектыве гэта аказалася памылковым і безвыніковым. На «Басовішчы» выступалі штораз іншыя і штораз лепшыя гурты з Мiнску, але тое, што яны спявалі, было ўжо па-за мясцовым падляскім кантэкстам, прынамсі па-за кантэкстам маладых, якія танчылі перад сцэнай і пілі піва ў кустах, але ніякага беларускага мэсыджу на «Басовішчы» ўжо не лавілі[22].

Таццяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» ў 2007 годзе пісала, што фестываль «з’яўляецца адзіным і найстарэйшым музычным конкурсам, у рамках якога маладыя беларускія рок-гурты могуць сябе праявіць і атрымаць цалкам важкі прыз»[23].

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фестывалю: «„Басовішча“ задумвалася не як фестываль беларускай музыкі ў выгнанні, а як свята мясцовых беластоцкіх беларусаў»[24].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспектыве 2010–2019 гадоў назваў фестываль «Меккай беларускай рок-музыкі»[25].

Зноскі

  1. Мінчонак, Аляксей “Рок-кола” vs. “Басовішча” (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (30 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  2. svaboda.org
  3. Максімюк, Ян Некалькі словаў пра «Басовішча», якіх ня скажа ніхто (бел.) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (13 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2020. Праверана 6 сакавіка 2020.
  4. Канапкін, Ягор У конкурсе Басовішча сёлета спаборнічаюць 28 гуртоў (бел.) . generation.by (4 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2013. Праверана 22 лютага 2019.
  5. Мінчонак, Аляксей "Басовішча-2004": нашая справаздача (бел.) . Тузін Гітоў (2004). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2004. Праверана 18 лістапада 2019.
  6. Еврорадио Лёник Тарасевич: Первое "Басовище" больше напоминало студенческую встречу (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
  7. Еўрарадыё Лёнік Тарасевіч: Першае “Басовішча” больш нагадвала студэнцкую сустрэчу (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
  8. Воля Кузьміч. У праграме Басовішча-2007 больш за 30 гуртоў. Generation.by. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  9. Карпюк, Ілона (2010-07-25). "Толькі „зорачкі” на „Басовішчы-2010” не засвяціліся" (in be). Ніва (30): 3. ISSN 0546-1960. http://niva.bialystok.pl/issue/2010/30/30_2010.pdf. Retrieved on 2020-03-18. 
  10. Шульц, Міра Куды знікаюць пераможцы “Басовішча”? (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  11. Шульц, Мира Куда исчезают победители "Басовища"? (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  12. Сяргей Будкін. «Басовішча»: «У конкурсе няма сэнсу». «Тузін Гітоў». Праверана 30 чэрвеня 2018.
  13. ХХ Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча 17—18 ліпеня 2009. basowiszcza.org. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  14. 14,0 14,1 Зьміцер Панямонаў На «Басовішчы» чакаюць 3 тыс. гледачоў, але беларускім фанам далі толькі 150 віз. Еўрапейскае радыё для Беларусі (10 ліпеня 2008). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  15. AFP in Gr​​ódek 'Here we breathe freedom': Basowiszcza festival amplifies Belarus opposition (англ.) . The Guardian (20 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.
  16. Маша Яр. Візу на «Басовішча» можна атрымаць толькі ў Гродне. «Эўрарадыё» (26 чэрвеня 2009). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  17. Ганна Балаховіч. Каля 400 чалавек не атрымалі візы на «Басовішча». «Эўрарадыё» (16 ліпеня 2009). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  18. Выдадзена больш за 800 пашпартоў з візамі. LiveJournal. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  19. Маліноўскі, Ілля Як на “Басовішчы” рыкаў Таболіч, а Крама адправіла інструменты ў Пецярбург (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 20 студзеня 2020.
  20. Малиновский, Илья Как на "Басовище" рычал Таболич, а Krama отправила инструменты в Петербург (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 20 студзеня 2020.
  21. Будкін, Сяргей; Мінчонак, Аляксей "Басовішча" - ідэалягічна небясьпечнае мерапрыемства (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (23 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  22. svaboda.org
  23. Замировская, Татьяна (2007-06-18). "Фактор «Евровидения»" (in ru). БелГазета (24 (594)). http://www.belgazeta.by/ru/2007_06_18/radosti_zhizni/14242/. Retrieved on 2020-02-15. 
  24. Камоцкая, Кася Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам? (бел.) . БелаПАН (17 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 3 лютага 2020.
  25. Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.) . 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.

ЗаўвагіПравіць

СпасылкіПравіць