Адкрыць галоўнае меню

Батанічны сад Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Батанічны сад Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта — батанічны сад, закладзены ў 1919 годзе ў Віцебску як школьны сад для практычнага вывучэння батанікі, садаводства, кветкаводства і агародніцтва на тэрасах старога парку каля р. Віцьба (плошча больш за 3 га).

У 1925 годзе ў садзе каля 500 відаў мясцовых пладовых дрэў, каля 60 — паўднёвых прадстаўнікоў, экспазіцыя з 972 відаў травяністых раслін (з ix 120 лекавых), невялікія пасадкі дэкаратыўных дрэў, ягадныя кусты, цяпліца, парнікі, паказальныя поле і агарод. 3 1926 самая паўночная ў Беларусі плантацыя белай шаўкоўніцы. Каля 200 відаў раслін (пераважна лекавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, расліны-компасы і інш.) перанесены з Вялікалятчанскага батанічнага саду. Пасля Вялікай Айчыннай вайны засталася толькі частка дэндрарыя. 3 1944 пачалося аднаўленне. У 19481952 закладзены дэндрарый. У 1954 (плошча 4 га) пераўтвораны ў аграбіястанцыю, з 1979 навуковае і навучнае падраздзяленне Віцебскага педагагічнага інстытута, з верасня 1995 — універсітэта. Плошча 7,6 га. Сучасны дэндрарый разбіты паводле геаграфічнага прынцыпу, збераглося каля 80 відаў дрэў (сектары Амерыкі і Канады, Еўропы, Сібіры, Усурыйскага края і Маньчжурыі і інш); ёсць калекцыі травяністых і кветкава-дэкаратыўных раслін.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8