Батарэя (фр.: batterie ад battre — біць) — агнявое і тактычнае падраздзяленне ў артылерыі. Батарэі могуць быць самастойнымі (у палкавой, берагавой артылерыі) або ўваходзіць у артылерыйскі дывізіён (полк).

Складаецца з 2-3 агнявых узводаў, узвода (аддзялення) кіравання. Мае 2-8 гармат (мінамётаў, баявых машын рэактыўнай артылерыі або процітанкавых кіроўных ракет).

Літаратура

правіць