Бахайскі заліў
Баха́йскі заліў (Бахайва́нь, кіт. трад. 渤海灣, спр. 渤海湾, піньінь Bóhăiwān) — заліў у паўночна-заходняй частцы Жоўтага мора ля берагоў Кітая даўжынёй каля 280 км з глыбінямі да 40 м. Ад адкрытага мора аддзелены Шаньдунскім паўвостравам (паўвостравам Шаньдун) з поўдня і Ляадунскім паўвостравам з усходу.
Бахайскі заліў? | |
---|---|
кіт.: 渤海 | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьУ кітайскай (і, часта, міжнароднай) тэрміналогіі ўвесь Бахайскі заліў называецца проста «Бахай» (гэта значыць «мора Бо», «Бахайскае мора»); яго заходні ўскраек, які ўразаецца ў сушу да Цяньцзіня, завецца Бахайскім залівам (渤海湾, Бахайвань); паўночная частка, у якую ўпадае Ляахэ — Ляадунскім залівам (Ляадун-вань), а паўднёвая, ля берагоў Шаньдунскага паўвострава — залівам Лайчжоу (莱州湾, Лайчжоу-вань).
Гідралогія
правіцьУ Бахайскі заліў упадаюць рэкі Хуанхэ, Хайхэ і Ляахэ. Характарызуецца паўсутачнымі прылівамі да 3,5 м.
Замярзае ўзімку ў прыбярэжнай частцы. З 1980 адзначана тэндэнцыя скарачэння перыяду лёдаставу і змяншэння колькасці лёду ў Бахайскім заліве[1].
Гаспадарчае выкарыстанне
правіцьУ акваторыі заліва вядзецца прамысловае рыбалоўства. На шэльфе выяўлены радовішчы нафты, у прыватнасці — радовішча Луда і група радовішчаў Бачжун.
На ўзбярэжжы заліва размешчаны порт Тангу, які з’яўляецца аванпортам горада Цяньцзіня. На заліве ж стаіць і курортны горад Ціньхуандаа.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бахайскі заліў