Бацька наш Нёман
«Ба́цька наш Нё́ман» — зборнік, укладзены Яўгенам Хвалеем. Кніга выдадзена тыражом 2 000 экзэмпляраў для чытатоў старэйшага школьнага ўзросту[1].
Бацька наш Нёман | |
---|---|
Ба́цька наш Нё́ман | |
![]() Вокладка літаратурна-мастацкага выдання | |
Жанр | вершы, апавяданні, нарысы, эсэ |
Аўтар | Яўген Іванавіч Хвалей |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2001 |
Дата першай публікацыі | 2001 |
Асобнае выданне | 2001 |
Выдавецтва | Юнацтва |
Колькасць старонак | 510 |
Ілюстратар | В. П. Свентахоўскі |
Афармленне | В. Зянько, Я. Казуля |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 985-05-0363-7 |
Змест
правіцьГэты зборнік — гімн славутай рацэ Нёман. Змест складаюць творы розных жанраў, у якіх услаўляецца не толькі наднёманская прырода, але і расказваецца пра вядомых людзей, што выраслі на берагах Нёмана, падаецца іх творчасць. Упершыню надрукаваны на беларускай мове краязнаўчы экскурс пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі «Нёман ад вытокаў да вусця», гістарычныя эсэ Уладзіміра Кісялёва і Сяргея Галоўкі, творы паэтаў свету пра Нёман.
Іншыя дадзеныя
правіцьЗборнік выдадзены пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. У якасці эпіграфаў выкарыстаны вершы «Песня пра Нёман» Анатоля Астрэйкі і «Мой родны кут» Якуба Коласа.
Зноскі
- ↑ Яўген Хвалей. Бацька наш Нёман . Беларуская Палічка. Праверана 29 верасня 2016.
Спасылкі
правіць- Бацька наш Нёман у беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat