Бацька (фільм, 2019)
«Ба́цька» (балг.: Bashtata) — балгарска-грэчаскі мастацкі фільм рэжысёраў Крысціны Грозевай і Петара Вылчанава, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[1].
Бацька![]() | |
---|---|
балг.: Бащата | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 87 хв. |
Краіна | |
Мова | балгарская мова |
Год | 2019 |
IMDb | ID 10409554 |
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
Сюжэт
правіцьПасля скону Валянціны яе засмучаны муж Васіль і сын Павел даведваюцца, што яна настойліва спрабуе датэлефанавацца суседцы. Забабонны Васіль збіраецца на сустрэчу з вядомым медыумам. Сын Павел, які даўно не стасуецца з бацькам, едзе з ім, каб прыглядаць за сваім неразважлівым старым. Гэтае шалёнае падарожжа дапаможа бацьку і сыну прызнаць сваю віну перад той, каго яны страцілі, і пераасэнсаваць свае адносіны[2].
Акцёрскі склад
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Bashtata — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
- ↑ а б Бацька (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.
Спасылкі
правіць- Бацька на сайце «Internet Movie Database» (англ.)