Бачэйкаўскі сельсавет
Бачэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Бачэйкава.
Бачэйкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бешанковіцкі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Бачэйкава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 062 |
Плошча | 118,28 км² |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Сокараўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Двор Нізгалава, Жалезкі, Заручэўе, Нізгалава і Скакуноўшчына)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 30 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1511 чалавек[3], з іх 93,5 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1062 чалавекі[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.