Баявая ўскалось (часопіс)
«Баява́я Ўскало́сь» — беларускі літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваў на эміграцыі Сяргей Хмара[1] як Ворган Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось». Часопіс выказваўся за адзінства беларускай культуры, незалежна ад месца пражывання ейных творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, якія жылі на эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
«Баявая ўскалось» | |
---|---|
Тып | літаратурны часопіс[d] |
Выдавец | Сяргей Хмара |
Краіна |
Заходняя Германія Канада |
Галоўны рэдактар |
Міхась Панькоў Сяргей Хмара |
Заснавана | ліпень 1949 года |
Спыненне публікацый | 1981 год |
Тэматыка | беларуская літаратура |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Гісторыя
правіцьЧасопіс выдаваўся ў ліпені 1949 — лютым 1950 у Заходняй Германіі, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.
У часопісе Сяргей Хмара часта друкаваў польскіх беларусаў: Віктара Шведа, Уладзіміра Гайдука, Сакрата Яновіча, Петруся Макаля, Алеся Барскага і іншых аўтараў[2]. З пісьменнікаў-эмігрантаў у часопісе сустракаліся: Анатоль Самотны[2], Міхась Кавыль[3], Язэп Таўпека[4], Васіль Вір[5] і іншыя.
Нумары
правіцьУсяго было выдадзена 18 нумароў, ніжэй паказаныя гады выпуску некаторых нумароў:
Рэдактары
правіць- Міхась Панькоў (1949—50)
- Сяргей Хмара (1954—81)
Крыніцы
правіць- ↑ а б Барыс Баль. 25 гадоў таму не стала Сяргея Хмары // Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2021.
- ↑ а б в Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.
- ↑ а б в г д е Барыс Баль. Міхась Кавыль на старонках “Баявой Ускалосі” // Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020.
- ↑ slounik.org: Таўпека Язэп
- ↑ slounik.org: Вір Васіль
- ↑ Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Google Books
- ↑ а б Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.
- ↑ Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Google Books
- ↑ 1 Alba Ruthenia — Saqa Sire: ЎЎЎ 2. Арэсція Воран-Крук. Пясьняр Аймяконьня Мікалай Варанецкі. Ч. 2. Койданава. «Кальвіна». 2019. (adzharaj-kut.blogspot.com)
- ↑ Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Google Books
- ↑ Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Google Books
Літаратура
правіць- Туронак Ю. «Баявая ўскалось» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).