Баявік (кінажанр)

кінажанр
(Пасля перасылкі з Баявік, кінажанр)

Баяві́к, э́кшэн-фільм, э́кшн-фільм (англ.: action movie, літар. фільм дзеяння) — жанр кінематографа, у якім асноўная ўвага надаецца гвалту: перастрэлкам, бойкам, пагоням і т. п. Большасць баевікоў ілюструюць вядомы тэзіс «дабро павінна быць з кулакамі». Экшэн-фільмы часта маюць высокі бюджэт, багаты на каскадзёрскія трукі і спецэфекты. Лічыцца, што папулярызацыя т. з. «эстэтыкі гвалту» шмат у чым абавязана такім стужкам. Фільмы гэтага жанру часцяком не маюць складанага сюжэта, галоўны герой звычайна сутыкаецца са злом у самай відавочнай яго праяве: тэрарызм, выкраданне, забойства, карупцыя, несправядлівасць (з пункту гледжання галоўнага героя). Не знаходзячы іншага выхаду, галоўны герой вырашае звярнуцца да гвалту. У выніку знішчэнню часцяком падвяргаюцца дзясяткі, а часам і сотні адмоўных персанажаў. Часцей за ўсё баевікі сканчаюцца хэпі-эндам. Большасць баевікоў не рэкамендавана да прагляду падлеткам да 16 гадоў.

Некаторыя фільмы-баевікі правіць

Вядомыя акцёры баявікоў правіць

 
Сільвестэр Сталонэ.

Гл. таксама правіць