Баяраўшчына

узгорак у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Гара Баяраўшчына — узгорак у Беларусі, размешчаны за 4,5 км на поўдзень ад г. Паставы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Займае плошчу каля 0,8 квадратных кіламетраў. Гара ўзвышаецца над навакольнымі ландшафтамі і мае выразна акрэсленыя межы: на захадзе — дрыгвістае ўзбярэжжа возера Амшанага, на поўдні — забалочаная нізіна ручая, левага прытока Мядзелкі, на поўначы і ўсходзе — пойма ракі Мядзелкі. Знаходжанне помніка прыроды «Гара Баяраўшчына» ў маляўнічым ландшафце паміж 3 азёрамі і далінай ракі Мядзелкі робіць гэту мясцовасць вельмі прываблівай для турызму і адпачынку.

Вышыня 155,8 м
Размяшчэнне Пастаўскі раён, Віцебская вобласць
Каардынаты 55°04′49″ пн. ш. 26°51′47″ у. д.HGЯO
Баяраўшчына (Беларусь)
Баяраўшчына
Баяраўшчына

Гара Баяраўшына ўяўляе сабой озавую граду, якая выцягнута з поўначы на поўдзень і выяўна ўзвышаецца над вакольнымі нізінамі. Утварылася яна ў часы таяння апошняга паазёрскага ледавіка, калі ў адным з ягоных языкоў утварылася трэшчына, якая і была запоўнена пясчаным водналедавіковым матэрыялам. Гара мае даўжыню 1,1 км. Цэнтральная яе частка больш высокая (155,8 м) і шырокая (да 250 м); на поўнач і поўдзень гара звужаецца да 50 м і паніжаецца да 8 — 10 метраў. Озавая града ўзвышаецца над наваколлем на 15-20 метраў. У яе верхняй частцы знаходзяцца невялікія ўзгоркі і западзіны з адноснай вышынёй і глыбінёй 5-8 метраў. Складзена гара светла-жоўтым пяском і алеўрытам лінзападобнай формы таўшчынёй 8-20 метраў.

На цяперашні час усходняя частка гары разворваецца, астатняя занята змяшаным лесам. На раллі адбываюцца актыўныя працэсы разбурэння, пераважна водная эрозія. На поўнач ад озавай грады ў недалёкім мінулым паверхня актыўна распрацоўвалася кар'ерам, у выніку чаго ад возера Амшанага да невялічкага безымяннага азярца працягнулася забалочанае паніжэнне, парослае хмызняком. На поўдзень ад гары і зараз вядзецца здабыча пяску ў кар'еры.

Спасылкі правіць